“Рамонак” ззяе колерамі вясёлкі

“Рамонак” ззяе колерамі вясёлкі

_DSC7635Калі я ў пачатку жніўня зазірнула ў дзіцячы сад-яслі №1 г.Жабінка, тут было нязвыкла ціха: з груп не чуваць вясёлага шчэбету малечы, з музычнай залы не даносяцца пералівістыя акорды піяніна, а з кухні — пах славутай садаўскай запяканкі.
Установа апусцела на месяц, каб 24 жніўня падфарбаванай і папры-гажэлай зноў прыняць звыш сотні хлопчыкаў і дзяўчынак. Найбольш пашанцавала юным выха-ванцам групы “Рамонак”: дзеці і іх бацькі, дума-ецца, высока ацэняць ра-монт, які сёлета зра-білі ў гуль-нёвым пакоі і раздзявальні.
Гонар — новенькі лінолеум у спакойных танах. Ягоны папярэднік са шматлікімі латкамі з’яўляўся прычынай парваных калготак, дзіцячых слёз і нараканняў бацькоў.
Сцены гульнёвага пакоя зіхацяць сакавітымі колерамі вясёлкі, а ў раздзявальні лашчаць вока пясочныя шпалеры і бялюткая столь.
— Усё зроблена дзякуючы падтрымцы бацькоў, — расказвае загадчыца сада Ірына Антонаўна Кунц. — Грошы на лінолеум выдаткаваны з бюджэту, атрымалі таксама некалькі банак фарбы рознага колеру. Гэтага хапіла, каб абнавіць усё надворнае абсталяванне. Цвікі, шпатлёўку, плінтусы, шпалеры, фарбу, якіх не хапіла, закупілі бацькі выхаванцаў. Дарэчы, таты і мамы, не шкадуючы свайго часу, самі дапамагалі рабіць рамонт і ў “Рамонку”, і на тэрыторыі, каб іх дзецям было ўтульна, радасна і камфортна ў садзіку. Вялікі дзякуй ім за гэта!
Так, напрыклад, прадпрымальнік Аляксандр Гумянка бязвыплатна прывёз з дзясятак мяхоў цэменту і плінтус, што дазволіла заліць нанова сцяжку ў гульнёвай. Іван Выбяранец прымацаваў на лінолеум плінтус, мамы Вікторыя Ганчук і Алена Жоўклая разам з выхавацелькай Алай Касянюк пафарбавалі сцены і паліцы, а ў раздзявальні — паклеілі шпалеры. Выраўняў столь і падрыхтаваў яе пад афарбоўку Яўген Царук. Умелым татавым рукам знайшлася работа і ў двары, што, нягледзячы на спёку, патанае ў зелені туй і кветак. Раман Вавін прывёз дошкі і разам з Аляксандрам і Сяргеем Жоўклымі адрамантавалі лавачкі і ўсе пясочніцы на тэрыторыі.
Для малечы ў сонечны дзянёк забаўляцца тут будзе карысна для здароўя. Ну, а калі пойдзе дожджык, не бяда — весела і пазнаваўча правесці час у сценах груп дапамогуць кваліфікаваныя выхавальніцы і іх памочнікі. А бацькі могуць быць упэўненыя, што іх дзеці ў бліжэйшым навучальным годзе падрастуць, па-сталеюць, зведаюць шмат новага.
Святлана БЯЛЯК.
На здымку: клеяць шпалеры ў групе “Рамонак” мамы Вікторыя Ганчук, Алена Жоўклая і выхавальніца Ала Касянюк.
Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top