машаКватэру Марыі Кобец упрыгожваюць больш за паўсотні разнастайных кветак, зробленных з бісеру. Кожная непаўторная, мае свой памер, колер, уласную прыгажосць. Умеліцы найбольш падабаецца вырабляць архідэі.
Захапілася Марыя пляценнем каля трох гадоў таму, калі пабачыла ў сяброўкі такія ж цудоўныя кветкі. Паспрабавала, і ў яе стала атрымлівацца таксама прыгожа і акуратна, і ператварыўся занятак у сапраўдны адпачынак. У прыемнай хатняй цішыні яна спрытна нанізвае бісерынкі на дрот, з цягам часу ў яе руках з’яўляецца мастацкі цуд! Вырабы яна дорыць сваім сябрам і сваякам.
У сям’і Кобецаў падрастаюць трое дзетак — Наталля, Аляксандр і Максім, якія падтрымліваюць матулю ў яе захапленні і з задавальненнем вучацца майстэрству пляцення з бісеру. 9 мая ў першай гарадской школе праходзіў конкурс “Вянок славы”, у якім удзельнічала і кветка, зробленная старэйшай дачкой.
Вельмі прыемна бачыць чалавека, які знайшоў любімую справу, каб карысна праводзіць вольны час і ствараць прыгажосць!
На здымку: Марыя Кобец са сваімі вырабамі з бісеру.
Тэкст і фота Паўла АСТАПОВІЧА.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top