Сахар — крупинками, жом — гранулами

Сахар — крупинками, жом — гранулами

Цукар — у крышталікі,  жом — у гранулы
У снежні мінулага года два новыя аддзяленні — жомасушыльнае і жомагрануляцыйнае — на Жабінкаўскім цукровым заводзе былі здадзены ў эксплуатацыю. У новым перапрацоўчым сезоне абсталяванне, пастаўленае французскай фірмай Maguin Promill, нарэшце было задзейнічана і праверана ў справе.
— Гэтыя два аб’екты патрэбныя заводу, — расказвае майстар жомасушыльнага і жомагрануляцыйнага комплексаў Міхаіл Мікалаевіч Шэвель. — Бураковы жом —  пабочны прадукт вытворчасці, выкарыстоўваецца ў якасці корму жывёле. Паядальны аднак у сырым выглядзе хутка псуецца. У складзе сырога жому можна захаваць яго толькі ад сямідзённай работы прадпрыемства, а сельгаспрадпрыемствы не заўжды своечасова “выбіраюць” яго. А калі жом высушыць, то тэрмін захоўвання павялічваецца ў шмат разоў.
Высушаны жом — гэта яшчэ і экспартны прадукт. Прыкладна 30-40% яго завод будзе высушваць.  Прынамсі, магутнасці жомасушыльнага аддзялення –— да 200 тон у суткі. Высушаны жом трапляе на гранулятар. Прадукцыя прымае новы таварны выгляд, ахалоджваецца, засыпаецца на захоўванне. Зараз ужо закладзена 5,2 тысячы тон такой сыравіны. Адначасова вядзецца пагрузка грануляванага жому ў Галандыю і Літву.
Увесь працэс механізаваны, таму ў абодвух аддзяленнях працуе толькі тры чалавекі ў змену.
Запісала С.КІСЛАЯ.
На здымку: так выглядае жомагрануляцыйны комплекс; у руках Міхаіла Шэвеля — новы від экспартнай прадукцыі — грануляваны жом.
Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top