«Крепыш» для тех, кто экономит

«Крепыш» для тех, кто экономит

“Крепыш” для тых, хто эканоміць
Нараджэнне дзіцяці — гэта заўжды радасць. Разам з маленькім у доме з’яўляюцца і неабходныя прадметы — каляска, ложачак, ванначка, пялёнкі, паўзункі, кофтачкі і г.д. Бацькі немаўляці раптоўна заўважаюць, што цэлая гара дзіцячага адзення, якая літаральна месяц таму былі яшчэ “на выраст”, сёння стала ўжо непатрэбнай: малыш вырас. Зноў адпраўляюцца ў магазін па абноўкі, а маленькія рэчы складзіруюцца на антрэсолі і свабоднага месца ў шафах становіцца ўсё менш. Выкінуць вопратку і цацкі шкада, і аддаць сваякам ці знаёмым або няёмка, або ў іх свае дзеткі даўно выраслі.
З такой праблемай сутыкнулася і жыхарка райцэнтра Алеся Крапчук. Частку рэчаў ад першынца спрабавала прадаць праз рэкламныя аб’явы ў газетах. Але жадаючых ехаць з Брэста ў Жабінку было небагата. Тут і ўзнікла ідэя адкрыцця камісійнага магазіна дзіцячых рэчаў. Муж падтрымаў і дапамог рэалізаваць ідэю жонкі ў жыццё. У вялізным гаражы па вул.Горкага (што ў Галінове), дзе калісьці размяшчалася аўтамайстэрня, зрабілі рамонт, пабудавалі паліцы для рэчаў. Алеся сабрала ўсе неабходныя дакументы, стала індывідуальным прадпрымальнікам. Цяпер яна мае права прымаць дзіцячыя рэчы, былыя ва ўжыванні, на ўмовах камісіі і прадаваць іх.
— Некаторыя мае сябры, якія прывозілі дзіцячую вопратку, абутак, ванначкі для купання, манеж, каляскі на продаж, уздыхнулі з палёгкай — нарэшце кватэры нагадваюць жыллё, а не магазін “Дзіцячы свет”, — гаворыць Алеся Крапчук. — А тым, хто плануе абзавесціся малым, або ўжо мае маленькага крыкуна, тут можна набыць неабходныя  рэчы, якія былі ва ўжыванні, па невысокіх цэнах. Так што завітайце ў магазін камісійных рэчаў “Крепыш”. Выбар тавару і цэны вас здзівяць.
С.КІСЛАЯ.
На здымку: у камісійным магазіне дзіцячай вопраткі “Крепыш”.
Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top