“Індывіды” — шчырая размова

“Індывіды” — шчырая размова

2-0347-О- ДЖИПЕГ 21-15Цудоўна, як чалавек здольны размаўляць са светам не толькі моваю слоў, але ж і розных мастацтваў, падуладных яму. Крышку больш за месяц (да 13 верасня) у Мастацкім музеі Брэсцкай крэпасці такую своеасаблівую размову — з дапамогай непаўторнай і складанай
тэхнікі баціка — вядзе таленавітая мастачка з Жабінкі Вольга Данілюк — стваральніца выставы “Індывіды”.

Выстава шырока расчыніла свае дзверы перад улюбёнымі ў творчасць наведвальнікамі, калі надвор’е біла ўсялякія рэкорды, узнімаючы ўсё вышэй і вышэй слупок тэрмометра. А ў старых казармах Брэсцкай крэпасці, якія вытрымалі ў сваёй гісторыі не адну аблогу, панавалі прахалода, цішыня і мастацтва.
Як гаварыў на адкрыцці загадчык музея Васіль Васільевіч Гуляеў, ён з радасцю і задавальненнем
2-0300 (1)сочыць за творчым ростам мастачкі, якая мае свой асаблівы почырк, робіць сапраўдныя цуды з розных матэрыялаў. Было выказана шкадаванне толькі ў адным — работ, вылучаных аўтарам для прагляду, усяго два дзясяткі. Аднак кожная з іх, створаная па-майстэрску, прымушала спыніцца і ўглядзецца. І не толькі, як высветлілася, на палатно…
Берасцейскі мастак Анатоль Мелехавец, што прысутнічаў на адкрыцці выставы, даўно захапляецца самабытным і непаўторным творчым поглядам, уласцівым Вользе Данілюк. Ён згадваў, як здзівілі яго колькі гадоў таму першыя творы беларускай мастачкі, насычаныя ўсходнімі і нават афрыканскімі матывамі! (Да слова, і тэхніка баціка, у якой шчыруе Вольга Данілюк, “завітала” ў Еўропу з Інданэзіі. Зусім не шмат майстроў бяруцца за гэты вельмі “капрызны” матэрыял: нават пасля стварэння карціны патрабуюць пільнага і асцярожнага нагляду, нібыта жывыя істоты).
— Працы, змешчаныя ў экспазіцыі, — дзялілася сваёй задумай Вольга Генадзьеўна, — узніклі пры 017разважанні над галоўным жыццёвым пытаннем: “Хто мы ёсць і навошта жывём?” Таму кожная карціна мае свой філасофскі падтэкст.
Можа нездарма вочы ў яе гераінь (мастачка найчасцей стварае менавіта жаночыя вобразы) нярэдка прыкрытыя, быццам у сне ці пры глыбокім назіранні за ўнутраным светам…
Адкуль узялася назва для выставы? На працягу жыцця, прызнаецца Вольга Генадзьеўна, ёй пашчасціла перакрыжоўвацца з вялікай колькасцю адораных і цікавых людзей. У назіраннях за імі, стваральніца не толькі ахоплівала розумам ІНДЫВІДуальны свет кожнага, але й адкрывала і самую сябе, як асобу. Усё гэта дадавала імпульс для стварэння палотнаў.
Кожны, хто пабывае да сярэдзіны верасня ў Мастацкім музеі Брэсцкай крэпасці, бясспрэчна, зной-дзе “твор па сабе”. Паколькі палотны паказваюць розныя перажыванні: ад станоўчых усплескаў да самотных думак пра адмоўныя бакі чалавечай прыроды.
— Я прапаноўваю гледачу свой ІНДЫВІДуальны погляд на рэчы, што ўзнікаюць у чалавечым жыцці: сяброўства, каханне, самапазнанне, узаемадзеянне з навакольным светам, пошук боскага, інтуіцыі і гэтак далей, — расказвае стваральніца палотнаў. — Калі запытаецеся пра маё ўласнае бачанне — яно ў нечым іранічна-гумарыстычнае, дзесьці філасофска-лірычнае, але ж заўжды перапрацаванае і перафразаванае ў маёй падсвядомасці.
Што вельмі зручна і ў нечым нязвыкла, кожную карціну ў тэхніцы баціка суправаджаюць апісанні. Яны, на думку аўтара, дапамагаюць лепш разумець закладзеную ў палатне сутнасць. Канечне, гэтыя радкі не абавязковыя для чытання, але ж могуць быць пазнаваўчым інструментам у адкрыцці творчага свету мастака.
Вольга Генадзьеўна выказвае словы падзякі ўсім блізкім ёй людзям, што паспрыялі, каб выстава з’явілася. Асобны шчыры “дзякуй” землякам — першай настаўніцы ў маляванні Ірыне Белавенцавай і Аляксандру Леванюку, які прапанаваў уласную версію разумення яе работ, да таго ж — у вершах. Ягоныя рыфмаваныя творы таксама змешчаны ў экспазіцыі. Ра-зам з тым, мастачка звяртаецца і да будучых гледачоў:
— Ваш погляд можа карэнным чынам адрознівацца ад майго, але вельмі спадзяюся, што мае працы закрануць патаемныя струны вашай душы!
Анатоль БЕНЗЯРУК.
На здымках: Вольга Данілюк у час адкрыцця сваёй персанальнай выставы ў Брэсце; некаторыя з вораў
самабытнай мастачкі.
Фота аўтара.

 

 

 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top