Абітурыенты: колькі іх стала студэнтамі

Абітурыенты: колькі іх стала студэнтамі

f15366
Асноўнай задачай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў у чатырох установах вышэйшай адукацыі і ў 22 сярэдніх спецыяльных быў кантроль за стварэннем абітурыентам роўных магчымасцяў пры паступленні ва ўстановы адукацыі.
Вынікі ўступнай кампаніі маюць выключна важнае сацыяльнае значэнне, таму што яны закранаюць інтарэсы многіх — абітурыентаў, іх бацькоў, родзічаў, выкладчыкаў.
Кантроль за няўхільным захаваннем заканадаўства ажыццяўляўся на ўсіх этапах уступнай кампаніі. У чэрвені адбылося цэнтралізаванае тэсціраванне, якое сёлета было арганізавана на дастаткова высокім узроўні, створана спакойная і спрыяльная абстаноўка і неабходныя сацыяльна-бытавыя ўмовы. У вобласці былі толькі два выпадкі выдалення маладых людзей з цэнтралізаванага тэсціравання праз выкарыстанне імі мабільных тэлефонаў (летась адзін).
На праходжанне цэнтралізаванага тэсціравання ва ўстановах адукацыі Брэсцкай вобласці зарэгістравалася 17220 абітурыентаў для выканання 47512 тэстаў. Выканана сёлета іх 45653, ці 96,09% ад тых, хто зарэгістраваўся. Летась было зарэгістравана абітурыентаў 18397 для выканання 51379 тэстаў, выканана 48838 тэстаў, ці 95,05% ад зарэгістраваных.
Уступная кампанія на Брэстчыне завяршылася. У конкурсе на атрыманне вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту ў чатырох універсітэтах вобласці прынялі ўдзел 4358 абітурыентаў, з іх залічана ва ўстановы вышэйшай адукацыі 1966, пры даве-дзеных кантрольных лічбах — 2030 бюджэтных месцаў, у сярэднім конкурс на іх складаў 2,15.
Найбольшай папулярнасцю сярод маладых людзей карысталіся эканамічныя спецыяльнасці (“фінансы і крэдыт”, “лагістыка”, “маркетынг”, “эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве”, “бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт”), а таксама “фізічная культура” і спецыяльнасці ў галіне выяўленчага мастацтва.
Засталіся вакантнымі дзевяць бюджэтных месцаў завочнай формы навучання ў ДУ “Палескі дзяржаўны ўніверсітэт” і 55 — на прафесіі сельскагаспадарчага профілю дзённай і скарочанай форм навучання ў ДУ “Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт”.
У конкурсе на ўмовах аплаты прынялі ўдзел 2910 маладых людзей, залічана — 2477, што на 511 абітурыентаў больш, чым за кошт бюджэту. Дарэчы, план для навучання на ўмовах аплаты не выкананы ні ў адным з універсітэтаў (засталіся вакантнымі 430 месцаў).
Цяпер працягваецца кантроль за ходам уступнай кампаніі ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Завершыцца ён сёння, 19 жніўня, са здачай у дзяржаўную камісію справаздачы аб выніках работы з унясеннем прапаноў па ўдасканаленні парадку падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў.
Камітэт дзяржкантролю Брэсцкай вобласці.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top