Плати карточкой — получай выгоду

Плати карточкой — получай выгоду

Плаціць карткай выгадна
З прыемнай навіной і каштоўным падарункам завітаў на днях у магазін “Бытовая техника” г.Жабінка дырэктар ЦБП №109 ААТ ААБ “Беларусбанк” Валянцін Міхайлавіч Кушнярэвіч.
— Мне прыемна віншаваць пераможцаў спаборніцтва сярод аб’ектаў гандлю  і сервісу Жабінкаўскага раёна. Менавіта ваш магазін дабіўся найбольшага прыросту безнаяўных разлікаў за апошні квартал, — тлумачыў В.М.Кушнярэвіч. — Выказваю шчырую ўдзячнасць за вашу эфектыўную працу з пакупнікамі, трымальнікамі пластыкавых картак. Спадзяюся, што і ў далейшым безнаяўныя разлікі у “Бытовой технике” будуць павялічвацца.
Свае віншаванні калектыву магазіна выказалі таксама першы намеснік старшыні Жабінкаўскага райспажыўтаварыства Ніна Аляксееўна Кадлубовіч і намеснік старшыні райвыканкама Юрый Васільевіч Кладніцкі. Загадчыца магазіна Таццяна Пятроўна Кунц і прадавец Алена Паўлаўна Жук паабяцалі і далей трымаць марку пераможцы (на здымку).
Як патлумачыў Ю.В.Кладніцкі, гэтае спаборніцтва стартавала 1 мая паміж арганізацыямі гандлю і сервісу, з якімі ААБ “Беларусбанк” заключыў дагаворы на абслугоўванне трымальнікаў пластыкавых картак і на інкасацыю грашовай выручкі. Мэта конкурсу — інфармаванне пакупнікоў аб перавагах правядзення безнаяўных плацяжоў, а таксама забеспячэнне росту колькасці і аб’ёмаў безнаяўных аперацый у агульнай суме таваразвароту.
Па выніках II квартала бягучага года самы высокі ўзровень безнаяўных разлікаў — 6,7% прыпадае на Жабінкаўшчыну — гэта найлепшы паказчык у вобласці.
— Пра тое, што плаціць карткай выгадна, мы расказваем пакупнікам, — тлумачыць Т.П.Кунц. — Кліенты, якія разлічваюцца карткамі, заахвочваюцца: ім даюцца пэўныя скідкі на тавар. Асабліва гэта выгадна тым, хто атрымлівае крэдыт ў банку і купляе тавар не за наяўныя грошы, а па картцы – у такім разе можна з’эканоміць да 3,5% ад агульнай сумы.
С.КІСЛАЯ.
Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top