Сакі паклікалі на прысмакі

Сакі паклікалі на прысмакі

DSC02913 DSC02936 DSC03024 DSC02946 DSC02988 DSC03027 DSC02977 DSC02957Жыхары Сакаў адсвяткавалі дзень вёскі. Гулянню не перашкодзілі невыносная спёка і чырвоны ўзровень небяспекі — вяскоўцы актыўна ўдзельнічалі ў гулянні. Трэба сказаць, што гэтае свята было створана ў многім дзякуючы клопатам народнага тэатра гумару, гульні і песні “Хмелеўскія валацугі” пад кіраўніцтвам Наталлі Дырман. Артысты шчыра дзякавалі за дапамогу старшыні сельсавета Сяргею Лявонцьевічу Прылуцкаму, старшыні СВК “Хмелева” Барысу Уласавічу Парафенюку і старасце вёскі Нэлі Уладзіміраўне Пракапук.
Менавіта з яе двара і пачаўся карагод вуліцамі, які праводзілі “Хмелеўскія валацугі” і ўзорны фальклорны калектыў “Дараносіца” пад кіраўніцтвам Таццяны Грыцук. Гасцей на сваіх падворках сустракалі і да стала запрашалі сем’і Піваварукоў, Амелянчукоў, Шымко, Сакалачкаў, Варабей, Кашалюкоў і Северанюкоў. За гасціннасць і цудоўныя выставы вырабаў іх уганаравалі потым пад час канцэрта. Не засталіся без віншаванняў і падарункаў і самы маленькі жыхар Сакаў — 2-гадовы Саша Швыроў, і старажыл — 90-гадовая Вера Аляксандраўна Ярошкіна. Віншаванні прымалі Галіна Цярэнцьеўна Сакалачка, дзень нараджэння якой супаў са святам роднай вёскі, і Ганна Паўлаўна Амелянчук, якая нарадзілася 10 жніўня, бо свята доўжылася да гадзіны ночы. Дарэчы, падворак, стол і вышыванкі Ганны Паўлаўны ўразілі ўсіх сваім хараством. А сямейная пара яе сына Уладзіміра і нявесткі Святланы, якія 5 жніўня адзначылі 20-годдзе сумеснага жыцця, у падарунак атрымала ляльку “Заручнікі”.
Захапленне ва ўдзельнікаў свята выклікаў і ўтульны, прыгожы падворак Раісы Фёдараўны Шымко. Прысутныя маглі паспрабаваць кашу ў прабабчыным гаршку, парася з “таўканіцы”, іншыя самабытныя стравы. Нікога не пакінула абыякавым і выстава вязаных, вышываных і папяровых вырабаў умеліцы-рукадзельніцы, у кожным з якіх — захаванне родных каранёў.
А потым свята вёскі прадоўжылася на імпра-візаванай сцэне. Вядучая Таццяна Грыцук узгадала і тых жыхароў Сакаў, хто ваяваў у гады Вялікай Айчыннай вайны, і тых, хто сёння “ваюе” за ўраджай. Настрой удзельнікам свята стваралі народны тэатр гумару, гульні і песні “Хмелеўскія валацугі”, узорны фальклорны калектыў “Дараносіца”, салісты з Высокага, Васіль Палока з пасёлка Белавежскі і саліст ансамбля “Дабравест” Станіслаў Касюк.
Для юных жыхароў Сакаў працавала дзіцячая гульнёвая пляцоўка. Прадавалася сувенірная прадукцыя індывіду-альных прадпры-мальнікаў з Каменца.
Адзінае, што засмуціла ў гэты дзень “віноўнікаў” урачыстасці — адсутнасць гандлёвых палатак Жабінкаўскага філіяла ГУП “Брэсцкая міжрайбаза”.
Наталля ВАЛОШКА.
На здымках: у час свята вёскі Сакі.
Фота Наталлі ДЫРМАН.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top