З клопатамі пра жанчын

З клопатамі пра жанчын

IMG_5257 IMG_9978
Пасля рэканстру-кцыі ў гінекалагічным аддзяленні райбальніцы і жаночай кансультацыі паліклінікі прасторна, светла і ўтульна. Са снежня мінулага года звыклая назва аддзялення — гінекалагічнае — мае дапаўненне: з палатамі паталогіі цяжарнасці. Месціцца яно на другім паверсе. Тут 25 месцаў, у складзе якіх 10 — для жанчын з паталогіяй цяжарнасці і адно ложка-месца — для экстраных родаў. Пасля завяршэння ўсіх работ напаўняльнасць аддзялення павялічылася.
На першым паверсе, на месцы старой гінекалогіі, знаходзіцца жаночая кансультацыя. Тут працуюць два кабінеты, дзе ўрачы вядуць прыём гінекалагічных хворых і цяжарных.
Рамонт доўжыўся два з паловай гады. На яго ажыццяўленне сродкі выдзя-ляліся з мясцовага бю-джэту і было затрачана каля 4 мільярдаў рублёў. Тут прыгожая плітка, новыя дзверы, еўрапакеты, з’явіліся дадатковыя душавыя і асобныя пакоі гігіены для гінекалагічных хворых і цяжарных жанчын, у палатах для зручнасці свой туалетны пакой. Закуплена новая мэбля: ложкі, тумбачкі, крэслы — і новае абсталяванне. Так, са студзеня бягучага года ў жаночай кансультацыі функцыянуе новы сучасны фетальны манітор — апарат для запісвання сэрцабіцця плода ў цяжарных. Цяпер тут іх два і адзін у гінекалагічным аддзяленні.
У канцы мінулага года ў жаночай кансультацыі з’явіўся новы сучасны кальпаскоп — апарат для выяўлення захворванняў шыйкі маткі. Зараз іх два.
Куплены дыхальны апарат для нованароджа-ных, які знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні бальніцы. Абсталяванне набывалася таксама за сродкі мясцовага бюджэту. Па ўсім бачна: клапоцяцца раённыя ўлады аб здароўі прыгожай паловы Жабінкаўшчыны, яе будучых маленькіх жыхароў.
Алёна НІКАНЧУК.
На здымках: акушэрка В.М.Цытук; загадчык гінекалагічнага аддзялення С.В.Замахін.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top