Лукашэнка: трэба захаваць мір у Беларусі

Лукашэнка: трэба захаваць мір у Беларусі

19.0814 жніўня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў ААТ «Мінскі завод колавых цягачоў», дзе азнаёміўся з работай прадпрыемства і пагутарыў з працоўным калектывам.
У цяперашні складаны час, калі ідзе перадзел свету і барацьба за сусветны ўплыў, галоўная задача — абараніць і захаваць краіну. На гэта звярнуў увагу Прэзідэнт Беларусі ў час сустрэчы.
«Як бы нам ні было цяжка, мы павінны захаваць мір у нашай краіне, няважна, з якім прэзідэнтам. Трэба, каб былі мір і стабільнасць», — сказаў ён.
Паводле яго слоў, цяпер пачаўся жорсткі перадзел свету, і калі раней свет дзялілі проста, то сёння ўсё значна складаней.
«Мы вельмі проста разглядаем сітуацыю ва Украіне: нацыяналісты, фашысты, карупцыя і іншае. Гэта на паверхні, — прадоўжыў Аляксандр Лукашэнка. — Але ж успыхнула Украіна не толькі па ўнутраных прычынах. Так, яна была зручная, каб перавярнуць усё. Але за гэтай бойкай па адзін і па другі бок стаяць уладныя людзі».
«І вось як нам знайсці тое месца, каб зберагчы гэты кавалачак зямлі, можа, ужо не для сябе, а для нашых дзяцей — вось што сёння галоўнае. І ў гэтым асаблівасць сённяшняга дня. Вельмі складаная сітуацыя ў свеце, ідзе бойка за перадзел свету, за будучае панаванне, за ўплыў», — адзначыў Прэзідэнт.
«Ужо сёння Амерыка не можа забяспечыць сваё лідарства. Ужо з’явіўся Кітай, дзе прыкладна 1,5 млрд чалавек, Індыя з 1,6 млрд, той жа Пакістан — ядзерныя дзяржавы, Еўрасаюз чымсьці незадаволены, ужо стала цесна. У эканоміцы гэта праяўляецца ў жорсткай канкурэнцыі і падаўленні. І як нам, сярэдняй дзяржаве па сучасных мерках, выстаяць, вытрымаць, і каб мы не трапілі, як дзве шасцярэнькі, каб нас не зламалі і не ўтапілі. Вось што сёння самае галоўнае», — адзначыў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што беларусам трэба захаваць сваю зямлю. «Я адзінае не жадаў бы, каб мы жылі на чужой зямлі. Я жадаў бы, каб мы ніколі не хадзілі больш у лапцях і каб нас бізуном не хвасталі, як гэта заўсёды было ў нашай гісторыі», — адзначыў ён.
«Таму, гаворачы аб Украіне (я ні ў якім разе не іграю на гэтай тэме), трэба разумець, што калі мы не сарыентуемся і недзе падставімся, то з намі разбяруцца яшчэ хутчэй, чым з Украінай. А захавацца мы можам, толькі калі мы разам і калі мы забяспечым унутраную стабільнасць», — лічыць кіраўнік дзяржавы.
Дзякуючы адзінству грамадства ў Беларусі няма праблем з вымушанай знешняй міграцыяй.
Каменціруючы сітуацыю з вымушанай міграцыяй некарэнных жыхароў у Еўропе, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што людзі з разбураных ваеннымі канфліктамі Егіпта, Лівіі, Сірыі гатовы, рызыкуючы жыццём, перапраўляцца ў Еўропу. Але сярод іх не толькі тыя, хто вымушаны быў пакінуць родную краіну, але і экстрэмісцкія элементы. «Не трэба было разбураць гэтыя дзяржавы. Яны жылі — трэба было з імі супрацоўнічаць і паступова прапаноўваць ім свае каштоўнасці», — лічыць Аляксандр Лукашэнка. Ён удакладніў, што размова ў гэтым выпадку ідзе аб сапраўдных каштоўнасцях, а не аб прапагандзе нетрадыцыйнай арыентацыі. «Яны хацелі арабам каштоўнасці гэтыя прывезці. Ды яны ў нас не прыжывуцца, не тое што ў арабаў», — упэўнены кіраўнік дзяржавы.
Што датычыцца Беларусі, то яна як транзітная краіна трымае міграцыйныя працэсы на строгім кантролі. Жадаючых нелегальна трапіць праз беларускую граніцу ў Еўропу аператыўна выяўляюць. У той жа час для Беларусі, лічыць кіраўнік дзяржавы, гэты працэс «мае вельмі сур’ёзную небяспеку, таму што мы адкрыты, мы не можам закрыцца на перакрыжаванні ўсіх шляхоў».
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што апошнія год-два навязваюць ідэю прыватызацыі і продажу МЗКЦ. «Маё стаўленне да прыватызацыі вы ведаеце. Не мы гэта з вамі стваралі, гэта створана некалькімі пакаленнямі, прынамсі, мы трэцяе пакаленне, якое тут працуе, і не нам з вамі вырашаць у корані гэтую праблему. Хоць, калі паўстане пытанне, — давядзецца», — адзначыў беларускі лідар.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што па правілах для прыватызацыі прадпрыемства першапачаткова трэба згода працоўнага калектыву. Пасля рашэнне прымае Мінскі гарвыканкам і міністр, потым урад, і пасля гэтага дакументы трапляюць на стол Прэзідэнта, і ён канчаткова прымае рашэнне аб прыватызацыі таго ці іншага прадпрыемства.
Аляксандр Лукашэнка расказаў, што вельмі шмат было прапаноў. Паводле яго слоў, вельмі актыўна сябе ў гэтым напрамку паводзіць Расійская Федэрацыя.
Ён адзначыў, што гэта падштурхнула яго прыехаць на прадпрыемства, каб асабіста пераканацца ў тым, ці можа яно вырабляць дастойную прадукцыю, ці яго пара прадаваць. «У выніку я ўбачыў, што ні вашы кіраўнікі, ні новы міністр не хочуць прадаваць завод. Мы сёння можам працаваць, працаваць разам з расіянамі па кааперацыі. Мы заўсёды былі абавязковымі людзьмі і вельмі строга выконвалі кантракты і дамоўленасці з Расійскай Федэрацыяй. Мы гатовы працаваць», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што як кіраўніцтву МЗКЦ, так і іншых прадпрыемстваў пастаўлена задача не страціць расійскі рынак. «Так, нам там даводзіцца канкурыраваць. Але калі не будзе канкурэнцыі, вы расці не будзеце, вы адстанеце, і ў рэшце рэшт яны будуць закупляць не-дзе на Захадзе аналагічны тавар, але не наш», — звярнуў увагу Прэзідэнт. Ён дадаў, што канкурэнцыя павінна быць добрасумленнай. Паводле яго слоў, таму Беларусь і ўступіла ў Еўразійскі эканамічны саюз, каб былі агульныя правілы. Пакуль МЗКЦ не прайграе ў гэтай канкурэнцыі, з’яўляючыся не прыватным прадпрыемствам. «Значыць, і дзяржаўныя могуць працаваць», — адзначыў Прэзідэнт.
Пры гэтым ён дадаў: «Але калі $3 млрд пакладуць, бу- дзем разглядаць гэта пытанне. Тады я буду адказваць за адно: каб вашы правы як членаў працоўнага калектыву не былі парушаны, каб атрымлівалі нармальную зарплату і каб не рулілі вамі не так, як трэба. Таму што, хто б сюды ні прыйшоў, гэта не іх краіна, не іх зямля, і людзі чужыя. Выціснуць, атрымаць нармальны тавар, менш заплаціць — мы гэта ўжо ведаем. Але яны таксама ведаюць маё стаўленне да гэтага». Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў Беларусі ўжо вярталі дзяржаве прадпрыемствы, дзе нядобрасумленна працаваў прыватнік, і цяпер яны выдатна працуюць.
Зацверджана праграма развіцця абароннага сектара эканомікі і Дзяржкамваенпрама да 2020 года. Цяпер ідзе абарона планаў развіцця кожнага прадпрыемства. У асноўным усе яны забяспечаны заказамі. Стратных прадпрыемстваў у сістэме Дзяржкамваенпрама няма, ідзе работа над дыверсіфікацыяй экспарту.
Што датычыцца МЗКЦ, то завод забяспечаны кантрактамі часткова да 2020 года па некаторых пазіцыях. На падыходзе новыя экспартныя кантракты. ААТ пастаўляе сваю прадукцыю ў 20 краін свету, у тым ліку ў Расію, ААЭ, Турцыю, Кітай. Штогод МЗКЦ выпускае ад двух да сямі новых відаў вырабаў. Узоры новай тэхнікі, якія будуць прадстаўлены ў наступным годзе, рыхтуюцца і цяпер.
У час наведвання завода кіраўніку дзяржавы было даложана аб выкананні яго даручэнняў па эфектыўнай рэалізацыі мер дзяржпадтрымкі МЗКЦ, комплекснай мадэрнізацыі прадпрыемства, асваенні выпуску новых мадэляў тэхнікі і стварэнні баявых колавых машын.
Аляксандр Лукашэнка пабываў у цэхах прадпрыемства, азнаёміўся з выстаўкай тэхнікі, вырабляемай МЗКЦ, прызначанай для Узброеных Сіл Беларусі, народнай гаспадаркі краіны і пастаўляемай на экспарт. Прэзідэнт паразмаўляў з прадстаўнікамі працоўнага калектыву завода, адказаў на іх пытанні, якія датычацца ў тым ліку працаўладкавання моладзі, прадастаўлення арэнднага жылля.
Работнікі МЗКЦ пацікавіліся меркаваннем кіраўніка дзяржавы аб перспектыўных спецыяльнасцях, якія варта выбраць маладым людзям, каб стаць у далейшым запатрабаванымі спецыялістамі. «Папракнуць уладу ў тым, што мы недзе адсталі і не можам прадаставіць моладзі перспектыўнае, добрае рабочае месца, сёння нельга», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
У якасці прыкладу ён прывёў касмічную галіну. Беларусь ужо запусціла свой першы спадарожнік, другі, паводле слоў Прэзідэнта, бу-дзе яшчэ больш эфектыўным. Здымкі беларускага касмічнага апарата запатрабаваны ў многіх галінах, і працаваць у гэтай сферы трэба будзе менавіта моладзі.
У Беларусі будуецца атамная станцыя, а гэта самыя сучасныя, высокааплатныя рабочыя месцы, дадаў Прэзідэнт. Толькі на першым этапе спатрэбіцца каля 5-7 тыс. чалавек абслуговага персаналу. На самім МЗКЦ, дзе па даручэнні кіраўніка дзяржавы праходзіць комплексная мадэрнізацыя, патрэбны канструктары, кіраўнікі.
У дзяржаЎНАГА ЛІДАРА пацікавіліся, як развіваецца прафсаюзны рух у прыватным сектары, ці не затармазіўся гэты працэс пасля праведзенага ў маі з’езда Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Паводле яго слоў, пакуль катастрофы няма, аднак асобныя скаргі з’яўляюцца. «Але калі толькі мне будзе даложана, што мною прынятае рашэнне не выконваецца або фармальна выконваецца, вы ведаеце, што будзе пасля гэтага. Таму вы своечасова мне падкажыце, што адбываецца, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Не думаю, што ў нашай краіне хтосьці рызыкне тарпедаваць рашэнне Прэзідэнта».
«Не ведаю, як вашы дзеці, але я планую, што мае дзеці будуць жыць у гэтай краіне, на гэтай зямлі», — сказаў кіраўнік дзяржавы. «У нас цудоўная краіна», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да работнікаў прадпрыемства.
Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што ў Беларусі можна атрымаць добрую адукацыю. «І не верце таму, што ў нас адукацыя дрэнная. Нашых людзей, спецыялістаў з рукамі-нагамі гатовы пасля ВНУ забраць да сябе. А мы іх утрымліваем. Дык калі дрэнная адукацыя, што ж вы бераце? І паглядзіце, колькі іншаземцаў вучыцца», — сказаў ён. «Вось гэта трэба берагчы, гэта трэба цаніць», — дадаў кіраўнік дзяржавы.
БелТА.

 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top