Untitled-13Ваш подпіс, выбаршчык

За вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Беларусі А.Р.Лукашэнкі, паводле звестак Цэнтральнай выбарчай ка-місіі, сабрана ўжо звыш 100 тысяч подпісаў. Актыўны ўдзел у зборы іх прымаюць члены ініцыятыўнай групы, створанай на Жабінкаўшчыне: прадстаўнікі грамадскіх арганізацый Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, РК ГА “БРСМ”, РГА “Белая Русь”. Жабінкаўцы праяўляюць актыўную грамадзянскую пазіцыю і ахвотна падпісваюцца за кандыдата ў прэзідэнты пад час пікетаў.

Выпускнікоў чакаюць універсітэты

Сёлетняя ўступная кампанія парадавала сваімі вынікамі. Як паведаміла намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Кацярына Мікалаеўна Сіда, са 190 жабінкаўскіх выпускнікоў у вышэйшыя навучальныя ўстановы паступілі 93 (49%). З іх 60 будуць атрымліваць адукацыю на бюджэтнай аснове, астатнія — на платнай.
Вучыцца ў ВНУ рэспублікі будуць 86,2% выпускнікоў жабінкаўскага ліцэя, 40% — трэцяй гарадской школы, 37,5% — першай, 35,7% — другой. Сярод сельскіх сярэдніх школ найвышэйшы працэнт адзінаццацікласнікаў, што стануць студэнтамі, у Крыўлянскай — 36,4.

У абласным конкурсе — першая

27-28 ліпеня ў горадзе над Бугам праходзіў абласны конкурс прафесійнага майстэрства сярод паштальёнаў і аператараў сувязі Брэсцкага філіяла РУП “Белпошта”. Удзел у гэтым мерапрыемстве прынялі і жабінкаўскія прадстаўнікі — Галіна Сахарчук (паштальён Старасельскага аддзялення) і Ганна Балан (аператар першага гарадскога аддзялення). Ім патрэбна было рознабакова праявіць сябе, паказаць творчыя здольнасці, “зазірнуць” у будучае беларускай пошты, падзяліцца сакрэтамі работы з кліентамі. І справіліся яны на выдатна. Журы назвала Ганну Балан лепшай сярод 20 прадстаўніц аператараў сувязі, а Галіна Сахарчук атрымала прыз за высокія тэарэтычныя веды. Цяпер першай з іх у верасні трэба будзе абараняць гонар не толькі жабінкаўскіх, але і брэсцкіх паштавікоў на падобным рэспубліканскім конкурсе. Дарэчы, Ганна выбрала сваю прафесію невыпадкова. Яе маці Ірына Міхайлаўна Прыступа (начальнік першага гарадскога аддзялення сувязі) на розных пасадах сумленна аддала гэтай справе амаль 30 гадоў.

Натарыус едзе ў аграгарадок

“Нашы выезды ў аграгарадкі з’яўляюцца каштоўнымі для іх жыхароў і тых, што пражываюць у бліжэйшых вёсках, — адзначае натарыус Брэсцкай натарыяльнай акругі Наталля Русецкас. — Людзі карыстаюцца магчымасцю прыйсці на прыём і на месцы вырашыць свае праблемы. Так, у першым паўгоддзі сёлета мы 13 разоў пабывалі ў аграгарадках, прынялі 65 чалавек, аформілі 33 натарыяльныя дзеянні, далі 35 кансультацый”.
Кола пытанняў, з якімі звяртаюцца да натарыусаў, разнастайнае: па жыллёвым, шлюбна-сямейным, зямельным заканадаўстве, акрамя таго, яны засведчваюць дагаворы дарэння, куплі-продажу маёмасці, завяшчанні, даверанасці, выдаюць пасведчанні аб праве на спадчыну і інш. Прыём праводзіцца ў памяшканнях сельсаветаў, што вельмі зручна, бо многія неабходныя даведкі альбо дакументы можна атрымаць непасрэдна ў кіраўніка спраў сельвыканкама. Натарыусы выязджаюць у аграгарадкі згодна з заяўкамі ад зацікаўленых асобаў, што пражываюць у аграгарадках ці блізкіх ад яго населеных пунктах. Прыгадаем графікі выездаў: аграгарадок Якаўчыцы — кожны першы аўторак месяца, Крыўляны і Маціевічы — кожны другі аўторак, Ракітніца — кожны першы чацвер, Ленінскі — кожны другі, Азяты — кожны трэці і Хмелева — кожны чацвёрты чацвер, Сцяпанкі — кожную першую пятніцу месяца.

Калі ў вас статус беспрацоўнага

З пачатку года ва ўпраўленне працы, занятасці і сацыяльнай абароны райвыканкама з пытаннем працаўладкавання звярнуліся 244 грамадзяніны. Станоўча яно вырашана для 149 з іх. Шасцёра накіраваны на прафесійную падрыхтоўку, 21 — прыняў удзел у аплачваемых грамадскіх работах. У другім паўгоддзі ў раёне плануецца дадаткова стварыць для гэтай катэгорыі 29 новых рабочых месцаў, двум беспрацоўным будзе аказана фінансавая падтрымка для адкрыцця ўласнай справы.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top