З’явяцца чыпавыя карткі

З’явяцца чыпавыя карткі

Гусаров

У 2017 годзе беларускія банкі будуць эмітаваць толькі чыпавыя карткі БЕЛКАРТ. На выпуск іх з 1 ліпеня перайшлі банкаўскія ўстановы. Паступова карты заменяць на рынку Беларусі звычайныя з магнітнай паласой. Якія перавагі ў чыпавых картак, у колькі абыдзецца БЕЛКАРТ пераход на новую сістэму і з чым ён звязаны, расказвае в. а. дырэктара ЗАТ “Плацёжная сістэма БЕЛКАРТ” Уладзімір Гусараў.
— Нягледзячы на тое, што на картках нацыянальнай плацёжнай сістэмы для разлікаў унутры краіны чып павінен з’явіцца толькі з 1 студзеня 2017 года, аднак ужо цяпер усе беларускія банкі пачалі выпуск чыпавых банкаўскіх картак міжнародных плацёжных сістэм. На аснове іх першага вопыту эмісіі можна сказаць, што гэты праект патрабуе сур’ёзных інвестыцый — як дзяржавы, так і прыватнага банкаўскага сектара. Так, напрыклад, адна картка з чыпам у сярэднім абыдзецца на 30-50 цэнтаў даражэй за тую, што з магнітнай паласой. Калі гаварыць пра БЕЛКАРТ, дзе колькасць актыўных картак дасягнула 5,2 мільёна, што складае каля 42% нацыянальнага карткавага партфеля, то на замену ўсіх на карткі з мікрапрацэсарам неабходна каля 3 млн. долараў.
І гэта толькі на этапе іх нарыхтоўкі. Яшчэ адзін важны этап — заказ ці распрацоўка ўласнай аперацыйнай сістэмы і адпаведнага плацёжнага дадатку на чыпавыя карткі. Акрамя гэтага, патрабуецца пэўная мадэрнізацыя праграмнага забеспячэння ўсіх перыферыйных банкаўскіх прыстасаванняў. Такім чынам, бізнесу таксама давядзецца ўзяць на сябе частку затрат па мадэрнізацыі праграмнага забеспячэння, РОS-тэрміналаў, касавага абсталявання і кіёскаў самаабслугоўвання.
Што датычыцца пераваг новых картак, то да іх можна аднесці больш высокую ступень абароненасці ад узлому, а таксама дадатковыя магчымасці для бізнесу на аснове дадаткаў, распрацаваных банкамі-эмітэнтамі. Гэта дазволіць значна пашырыць асартымент плацёжных паслуг для кліентаў. Напрыклад, сёння некаторыя з нашых банкаў-партнёраў, выкарыстоўваючы магчымасці чыпавых картак, прапануюць сваім кліентам больш шырокі спектр паслуг, звязаных з пакупкай тавараў. Гэта зніжкі і бонусы. Думаю, такі інструмент дапаможа беларускаму бізнесу больш канкурэнтна працаваць на нацыянальным рынку рознічных банкаўскіх паслуг. У заключэнне падкрэслю, што чыпавая тэхналогія далёка не бясплатная, а значыць, кошт выпуску і абслугоўвання такой карткі патрабуе інвестыцый. У Беларусі ўвесь карткавы партфель ацэньваецца ў 12,5 млн. картак, з іх 5,2 млн. прыпадае на БЕЛКАРТ. Адначасова перавесці такі аб’ём “пластыка” на чыпавую тэхналогію дарагое задавальненне, у першую чаргу, для банкаў. Карткі БЕЛКАРТ поўнасцю пяройдуць на чып не раней як у 2019-2020 гадах. Цяпер, карыстаючыся карткай нацыянальнай плацёжнай сістэмы з магнітнай паласой, неабходна ўводзіць пін-код пры любой транзакцыі. Яны з’яўляюцца найбольш абароненым плацёжным інструментам фінансавых аперацый унутры краіны. Але справа датычыцца зручнасці і бяспекі нашых кліентаў, а таксама іміджу нацыянальнай плацёжнай сістэмы, таму перавод картак БЕЛКАРТ на чып мы ажыццявім у вызначаныя тэрміны.
Запісала Валянціна ВОЛЬЧЫК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top