Встречи с друзьями сдерживают старость

Встречи с друзьями сдерживают старость

Стасункі з сябрамі стрымліваюць старасць
1 кастрычніка наша краіна адзначае Дзень пажылых людзей. Гэта даніна павагі тым, хто дасягнуў шаноўнага веку.
Сёння на Жабінкаўшчыне жывуць больш чым 5,5 тысячы пажылых людзей, у тым ліку 516 адзінокіх, 119 — ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Дзве жыхаркі Жабінкі Ганна Паўлаўна Жаўнерчык і Ульяна Піліпаўна Смалюк перакрочылі стогадовы ўзрост.
Дзяржаўная сацыяльная палітыка накіравана цяпер на аказанне людзям састарэлага ўзросту і інвалідам неабходнага комплексу сацыяльных паслуг (інфармацыйных, прававых, медыцынскіх, псіхалагічных, бытавых), розных відаў матэрыяльнай дапамогі і стварэнне ўмоў для сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі. Рэалізацыяй гэтых задач і займаецца наш цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Падтрымка грамадзян старэйшага пакалення і малазабяспечаных, ветэранаў вайны і інвалідаў — гэта прыярытэтны накірунак дзейнасці. Рознай сацыяльнай падтрымкай цяпер карыстаюцца 1123 пажылых. Матэрыяльную дапамогу са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтву атрымалі сёлета 161 чалавек на суму больш чым 12 млн.рублёў, дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу — 17 на 6,2 млн.рублёў, гуманітарную рэчавую — 61, выдадзены тэхнічныя сродкі рэабілітацыі — 38, аказаны транспартныя паслугі “сацыяльнае таксі” — 31, а платныя разавыя паслугі — 30. Абслугоўваюцца дома 225 чалавек пажылога веку. Усе яны атулены ўвагай і клопатам сацыяльных работнікаў, якія прапаноўваюць сваім падапечным мноства розных сацыяльна-бытавых паслуг.
У цэнтры працуе клуб пажылых людзей “Мае гады — маё багацце”, сябрамі якога з’яўляюцца 44 чалавекі. Гурток мастацкай самадзейнасці “Тонус” наведваюць 30 людзей шаноўнага ўзросту, спартыўны гурток “Бадзёрасць” — 18.
У нашай краіне многае робіцца для таго, каб забяспечыць дастойнае жыццё людзям, якія ўжо не працуюць. Рэгулярна павышаецца памер пенсій, вырашаюцца розныя сацыяльныя пытанні. Але не ўсё залежыць ад намаганняў дзяржавы. Дабрабыт і спакой у пэўнай ступені залежаць яшчэ і ад таго, у якім асяродку жыве пенсіянер, вельмі важныя асабістыя адносіны кожнага да свайго ўзросту. І калі ён, нягледзячы на свае гады, малады душою, то жыццё працягваецца. Крыніцай шчасця ў старасці становіцца сяброўства і чалавечая добразычлівасць. Рэцэпт іх набыцця вельмі просты: трэба даваць, а не браць, прапаноўваць, а не патрабаваць. Дарэчы, японцы лічаць, што адданасць інтарэсам сям’і і пражыванне ў поўнай сям’і стрымліваюць старасць. Пры гэтым зусім неабавязкова пражываць з дзецьмі пад адным дахам пастаянна, але вельмі важна адчуваць падтрымку сваякоў, важна як мага часцей збірацца разам усёй сям’ёй. А вось адзінота, наадварот, скарачае жыццё чалавека. Стасункі з сябрамі дзяцінства, інстытуцкімі дапамагаюць адчуць сябе маладым, так што настальгія — цудоўны сродак псіхалагічнага амаладжэння. Карыстайцеся ім найчасцей!
Жадаем вам, паважаныя пенсіянеры, моцнага здароўя на доўгія гады, сямейнага шчасця, аптымізму і добрага настрою. Няхай кожны дзень вашага жыцця будзе сагрэты ўвагай і клопатам блізкіх і дарагіх вам людзей, душэўнай цеплыні і ўтульнасці ў вашым доме.
Р.МЫШКАВЕЦ, дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top