Аб працоўным заканадаўстве — з першых вуснаў

Аб працоўным заканадаўстве — з першых вуснаў

басалай1
У адміністрацыйных будынках СВК “Вазнясенскі” і ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод” адбыўся выязны прыём. Яго правялі старшыня Брэсцкага абла-снога аб’яднання прафсаюзаў Мікалай Іванавіч Басалай, галоўны прававы інспектар працы прафсаюзаў Ірына Яўгенаўна Міхновіч і галоўны тэхнічны інспектар працы прафсаюзаў Павел Аляксандравіч Фядотаў (на здымку). Яны ўважліва выслухалі ўсе хвалюючыя пытанні, адрасаваныя ім працаўнікамі “Вазнясенскага” і цукровага завода.
Пасля прыёму Мікалай Іванавіч Басалай падзяліўся думкамі аб сустрэчах з людзьмі:
— Перыядычна мы выязджаем у раёны, асобныя арганізацыі, сустракаемся з людзьмі, знаёмімся з умовамі працы і працоўнымі адносінамі. Абавязкова выслухоўваем скаргі і крыўды людзей. Калі ў арганізацыі несправядліва паступілі з працаўніком — звольнілі, не выплацілі заробленыя грошы, груба парушаюцца правілы аховы працы — мы абавязкова разбіраемся ў кожным канкрэтным звароце. Выпадкаў, калі чалавека несправядліва пакрыўдзілі і прафсаюз не змог абараніць яго інтарэсы, не было.
На прыёме, які насіў кансультацыйны характар (а прафсаюз аказвае кансультацыі па прававых палажэннях абсалютна бясплатна), пабывалі 10 чалавек. Усе яны атрымалі вычарпальныя вусныя адказы.
Прыемныя ўражанні засталіся ў нас пасля наведвання СВК “Вазнясенскі”. Тут адчуваецца клопат пра рупліўцаў. Створаныя ўмовы працы — на належным узроўні. На мехдвары — чысціня і парадак, да цэнтральнай сядзібы вядзе асфальта-ваная дарога з райцэнтра, пацягнулася газавая жылка. Радуе, што маладыя спецыялісты, якія прыязджаюць сюды на “адпрацоўку”, застаюцца і пускаюць карані.
Дарэчы, менавіта маладыя людзі, якія ўмеюць рупліва працаваць у полі і на фермах, папрасілі паспрыяць у вельмі патрэбнай для іх справе: будаўніцтве спартыўнай пляцоўкі, дзе б яны маглі з карысцю для здароўя праводзіць вольны час. Такую добрую задумку моладзі мы проста абавязаны падтрымаць: пасадзейнічаем у набыцці неабходнага спартыўнага інвентару.
Таксама работнікі “Вазнясенскага” цікавіліся, дзе можна адпачыць і падлячыцца. У санаторыях “Белкурорта” для членаў прафсаюза і іх дзетак кошт пуцёўкі прадастаўляецца са скідкай да 25%. З прафсаюзным білетам будзе танней падарожнічаць і адкрываць для сябе чароўныя куточкі нашай радзімы разам з “Беларус-турыст”. Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі зацікаўлена, каб яе члены не толькі паўнавартасна працавалі, але і адпачывалі і аздараўліваліся.
Запісала Святлана БЯЛЯК.
Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top