IMG_0431

Сёлетні год для маладой сям’і Шымко запомніцца радаснай падзеяй. Зусім нядаўна Андрэй Мікалаевіч і Святлана Уладзіміраўна атрымалі ключы ад кватэры ў новым доме па вуліцы Францыска Скарыны. 40-кватэрны, шматпавярховы дом паводле дзяржзаказу хутка вырас у райцэнтры, у мікрараёне ля бальніцы.
Андрэй Мікалаевіч працуе галоўным бухгалтарам у Жабінкаўскай дыстанцыі пуці. Ягоная жонка зараз даглядае дачушку Веру, якой споўніўся годзік. Цяпер маладой сям’і неабходна добраўпарадкаваць кватэру, дзе абавязкова разам з навасёламі прапішуцца сямейнае шчасце, радасць, павага і каханне.
На здымку: маладая сям’я Андрэя Мікалаевіча і Святланы Уладзіміраўны Шымко з дачушкай Верай ля новага дома па вуліцы Ф.Скарыны ў Жабінцы.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top