Гепатыт — каварны тып

Гепатыт — каварны тып

pelvic-exams

Ёсць такія хваробы — “ласкавыя забойцы”, якія забіраюць у чалавека здароўе і жыццё ўпотайкі, спакваля. Да іх адносяцца, напрыклад, вірусныя гепатыты С і В — самыя каварныя інфекцыйныя захворванні.
Вірусны гепатыт — гэта запаленне печані, якое выклікаецца адным з 5 вірусаў: A, B, C, D і E. Яны перадаюцца рознымі шляхамі: гепатыт А і Е — праз забруджаныя харчовыя прадукты і ваду; гепатыт В — праз небяспечную кроў і іншыя вадкасці арганізма; гепатыт С — галоўным чынам, праз заражаную кроў і гепатыт D — у якасці дадатковай інфекцыі пры наяўнасці гепатыту В. Вірусныя гепатыты паражаюць сотні мільёнаў людзей ва ўсім свеце, штогод пазбаўляюць жыцця амаль 1,5 мільёна чалавек. Большая частка гэтых выпадкаў звязана з гепатытамі B і C, ці парэнтаральнымі віруснымі гепатытамі. Гэтыя захворванні можна папярэдзіць, аднак большасць людзей не ведаюць як.
Каб не заразіцца парэнтаральнымі віруснымі гепатытамі:
— ніколі не выкарыстоўвайце ін’екцыйныя наркотыкі, а калі нельга адмовіцца ад іх і выйсці з залежнасці, ні з кім не дзяліце іголкі, шпрыцы, растворы і г.д.;
— не карыстайцеся чужымі станкамі для галення, манікюрнымі прыборамі, эпілятарамі, зубнымі шчоткамі, завушніцамі і любымі прадметамі, дзе можа апынуцца кроў;
— добра падумайце, перш чым пайсці і зрабіць татуіроўку або пірсінг. Рабіце гэтыя маніпуляцыі ў спецыялізаваных салонах і толькі стэрыльным абсталяваннем. Пры нанясенні татуіроўкі пераканайцеся, што для кожнага кліента выкарыстоўваецца новая іголка і асобная баначка тушы. Пірсінг павінен праводзіцца толькі новай іголкай. Патрабуйце, каб упакоўка раскрывалася пры вас;
— устрымлівайцеся ад выпадковых палавых сувязяў;
— калі адзін з палавых партнёраў — носьбіт віруснага гепатыту, выкарыстоўвайце абаронены секс.
Існуе таксама метад спецыфічнай прафілактыкі вірусных гепатытаў — вакцынацыя.
З мэтай папярэджання распаўсюджвання захворвання ва ўстановах аховы здароўя выкарыстоўваецца аднаразовы інструментарый, арганізаваны пастаянны кантроль рэжыму стэрылізацыі і дэзынфекцыі. Донары крыві праходзяць дасканалае лабараторнае абследаванне.
Як правіла, вірусныя гепатыты В і С у большасці выпадкаў з’яўляюцца вынікам бязладнага палавога жыцця, прыёму наркотыкаў, незахавання банальных правілаў асабістай гігіены. Таму прыстойнасць, ахайнасць і адсутнасць дрэнных звычак і ў адносінах да гепатытаў з’яўляюцца самай лепшай мерай прафілактыкі.
Ангеліна ЧАРНЕЙКА, урач-інфекцыяніст УАЗ “Жабінкаўская ЦРБ”.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top