Няўважліва адносіўся да зваротаў, пазбавіўся працы

Няўважліва адносіўся да зваротаў, пазбавіўся працы

КГК

Сёлета за справаздачны перыяд у Камітэт дзяржкантролю Брэсцкай вобласці паступіў 491 зварот, што менш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 23,4%. Павялічылася колькасць паўторных пісьмовых зваротаў у першым паўгоддзі, а вось вусных да кіраўніцтва і кіруючых асобаў Камітэта, што паступаюць пад час асабістых і выязных прыёмаў, а таксама пры правядзенні “прамых тэлефонных ліній”, скарацілася.
За паўгоддзе Камітэтам праведзены 23 “прамыя тэлефонныя лініі”, на якія паступілі 32 званкі; пад час 32 выязных прыёмаў з кіраўніцтвам і начальнікамі структурных падраздзяленняў Камітэта пагутарыла 52 чалавекі, прыняты да разгляду 4 пісьмовыя звароты. Праведзена дзве тэматычныя “прамыя тэлефонныя лініі” па тэмах “Арганізацыя харчавання ў дашкольных установах” і “Абітурыент напярэдадні цэнтралізаванага тэсціравання”.
Найбольшая колькасць зваротаў традыцыйна паступае ад жыхароў Брэста, Пінска і Баранавічаў, а ў раёнах — ад жыхароў Баранавіцкага, Івацэвіцкага, Пінскага, Лунінецкага і Брэсцкага. Большасць з іх датычыцца дзейнасці прадпрыемстваў і арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі, вырашэння жыллёвых пытанняў, грамадзянска-прававых адносін, а таксама працы і заработнай платы, дзейнасці органаў выканаўчай улады, што складае 82,9% ад агульнай іх колькасці.
Не менш актуальнымі для жыхароў Берасцейшчыны па-ранейшаму застаюцца пытанні працы і заработнай платы: за паўгоддзе паступіла 38 зваротаў. Нязменная доля зваротаў на дзейнасць органаў выканаўчай улады. У справаздачным перыядзе па дадзенай тэматыцы было 15 іх, што склала 4,5% ад агульнай колькасці. Пры гэтым практыка разгляду асобных органамі выканаўчай улады сведчыць аб непрыняцці дастатковых мер, што накіраваны на поўны і ўсебаковы іх разгляд. Адсутнічаюць факты валакіты і фармалізму пры арганізацыі работы з заяўляльнікамі.
За дапушчаныя парушэнні шэраг кіруючых асобаў прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, а загадчык сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асобаў Брэсцкага райвыканкама пастановай Камітэта прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
Паводле вынікаў праверкі аб захаванні заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў устаноўлены шматлікія парушэнні і недахопы ў арганізацыі работы з заяўляльнікамі Брэсцкага райвыканкама, а таксама ў разглядзе асобных зваротаў грамадзян і юрыдычных асобаў. За гэта дзвюм кіруючым асобам райвыканкама і старшыні аднаго з сельвыканкамаў раёна аб’яўлены вымовы, дзве асобы прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці. Загадчык сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асобаў Брэсцкага райвыканкама панёс адміністрацыйную адказнасць і вызвалены ад займаемай пасады.
Паводле звестак, што выкладзены ў зваротах, якія паступілі ў Камітэт у першым паўгоддзі, праведзена 13 праверак. 25 кіруючых і 6 юрыдычных асобаў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці — штрафу на агульную суму 39806 тыс. руб., 41 чалавек — да дысцыплінарнай адказнасці, з якіх адзін вызвалены ад займаемай пасады.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top