Пікеты з’явіліся ў Жабінцы

Пікеты з’явіліся ў Жабінцы

_DSC6912

Пачаўся збор подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты на пасаду Прэзідэнта. Гэты этап прэзідэнцкай кампаніі працягнецца да 21 жніўня. Для таго, каб кандыдат быў зарэгістраваны, неабходна сабраць не менш за 100 тысяч подпісаў. Пры гэтым аўтограф можна паставіць за вылучэнне адразу некалькіх кандыдатаў. Аднак падпісвацца два і болей разоў за аднаго і таго ж не дазваляецца.
Да ўдзелу ў зборы подпісаў Цэнтрвыбаркам дапусціў 8 ініцыятыўных груп: Аляксандра Лукашэнкі, Сяргея Гайдукевіча, Сяргея Калякіна, Анатоля Лябедзькі, Віктара Цярэшчанкі, Таццяны Караткевіч, Жанны Раманоўскай і Мікалая Улаховіча. На працягу месяца ініцыятыўныя групы патэнцыяльных кандыдатаў будуць збіраць подпісы ў беларускіх грамадзян у месцах, дзе гэта дазволена мясцовай уладай.
У Жабінцы пікет па зборы подпісаў быў арганізаваны ў мінулы чацвер ля рэстарана “Вясёлка”. Ініцыятыўныя групы — прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, такіх, як “Белая Русь”, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, прапаноўвалі жабінкаўцам пры наяўнасці пашпарта аддаваць свой голас за вылучаемага кандыдата. Пікет абсталявалі інфармацыйнымі стэндамі.
Збіраць подпісы ініцыя-тыўным групам дазваляецца пад час пікетаў. Яны могуць наведваць таксама выбаршчыкаў і дома.
Тэкст і фота Святланы БЯЛЯК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top