Шматдзетных сем’яў большае

Шматдзетных сем’яў большае

IMG_7722
У раёне ў першым паўгоддзі сёлета зарэгістравана 138 дзетак (64 хлопчыкі і 74 дзяўчынкі), за аналагічны перыяд летась — 160. Памерла 193 чалавекі, у выніку натуральныя страты насельніцтва склалі 55 чалавек (летась 18). Пачынаючы з 2007 года ў горадзе назіраецца натуральны прырост насельніцтва, за мінулае паўгоддзе — 5 чалавек.
У сем’ях павялічваецца колькасць другіх і трэціх дзяцей. Калі раней хлопчыкі і дзяўчынкі нараджаліся ў асноўным першыя ў сям’і, то ў апошнія гады назіраецца значны рост трэціх. Так, за паўгоддзе ў 56 сем’ях нарадзілася другое дзіця (40,5%), а ў 35-ці — трэцяе (25%). Сярэдні ўзрост маці склаў 27 гадоў, бацькоў — 29. Часцей дзяўчынак называлі імёнамі Настасся (8), Марыя (7), хлопчыкаў — Дзмітрый, Максім (7), Арцём (6). З’явіліся ў раёне і дзеткі з рэдкімі імёнамі — Іларыя, Яліна, Яраслава, Серафіма, Давід, Яраслаў, Сямён.
У раёне сёлета сярэдні ўзрост смяротнасці сярод мужчын склаў 69 гадоў, жанчын — 76. У працаздольным узросце памерла 35 чалавек, з іх 28 мужчын.
На Жабінкаўшчыне сёлета зарэгістравана 66 шлюбаў, з якіх 59 у горадзе. Летась было столькі ж. Каля 40 працэнтаў іх зарэгістравана паўторна, г. зн., абодва ці адзін з тых, хто браў шлюб, раней быў ужо жанаты.
Па-ранейшаму назіраецца высокі паказчык скасавання іх. За паўгоддзе сёлета распалася 35 шлюбаў (12 у загсе, у якіх не было непаўнагадовых дзяцей і 23 — на аснове рашэння суда).
Галіна АКСЮЦІК, начальнік аддзела загса.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top