Сладкие запасы

Сладкие запасы

Салодкі запас
Восеньскія месяцы традыцыйна з’яўляюцца гарачай парой для працаўнікоў цукровай вытворчасці —– поўным ходам нарыхтоўваецца салодкая сыравіна. Сёлета, як і заўсёды, яна вядзецца згодна з графікам —  на 23 верасня на цэнтральны буракапункт завезена 52 тысячы тон сыравіны. На жаль, з-за ўмоў надвор’я, цукрыстасць у гэтым годзе нізкая, усяго 13-14%. Але гэтая праблема не толькі ў Жабінцы, але і ў іншых раёнах краіны.
Значна аблягчае працу вадзіцеляў сістэма электронных чыпаў, якая ужо некалькі гадоў існуе на заводзе. Дзякуючы ей значна скарачаецца час узважывання і разгрузкі сыравіны. За суткі прадпрыемства можа перапрацаваць 8,5 тысячы тон буракоў.
— Сезон нарыхтоўкі у самым разгары і гаварыць аб яго выніках пакуль рана, — кажа Сяргей Аляксандравіч Барма, начальнік буракапункта. — У гэтым годзе буракі былі пасеяны на некаторых эксперыментальных палях, напрыклад, у Відамлі, што ў Каменецкам раёне. Аб паспяховасці вопытаў будзе вядома пасля аналізаў пастаўленай адтуль сыравіны..
Пакуль лепшая ураджайнасць ў СВК ”Маціевічы”, саўгасе “Жабінкаўскі”, неблагія буракі сёлета з Кобрынскага раёна. Як паведамілі на прадпрыемстве, часам бывае, што гаспадаркі наўмысна адыходзяць ад графікаў здачы сыравіны, чакаюць, што павысіцца цукрыстасць карняплодаў. Для таго, каб стымуляваць сельгаспрадпрыемствы на раннюю здачу прадукцыі, існуе на заводзе сістэма даплат. Так, буракі, прывезеныя да 20 верасня ацэньваюцца на 30% даражэй, а да 1 кастрычніка – на 20%.
Вера ДОРОЖЕНКОВА

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top