Начался осенне-зимний период охоты

Начался осенне-зимний период охоты

Асенне-зімовы сезон палявання
Брэсцкая абласная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету паведамляе, што з 1 кастрычніка да 15 снежня дазваляецца асенне-зімовае паляванне на дзіка, лася, высакароднага аленя, казулю еўрапейскую. Можна паляваць у суботу, нядзелю, панядзелак, аўторак, святочныя дні, аб’яўленыя непрацоўнымі. Нормы здабычы вызначаюцца паляўнічымі гаспадаркамі самастойна.
Дазваляюцца наступныя віды і спосабы палявання: ружэйны з загонам і сабакамі — у светлавы час сутак, з засады і з падыходу — на працягу сутак. Дазваляецца здабываць жывёлу любога полу і ўзросту, акрамя свінаматак — важакоў статка.
З 1 кастрычніка да 31 снежня будзе дазволена зімовае паляванне на рачнога бабра і выдру стрэльбавым і бясстрэльбавым спосабамі, з паляўнічымі сабакамі. Можна выкарыстоўваць капканы №5-7, пасткі (акрамя петляў), сачкі.
Акрамя гэтага з 2-га кастрычніка 2010 года адкрываецца асенні сезон палявання на зайца-беляка і русака, які прадоўжыцца да 31 кастрычніка. Паляваць дазваляецца з зарэгістраванымі гончымі сабакамі, з хартамі, з прымяненнем лоўчых птушак. Пры сабе неабходна мець дзяржаўнае пасведчанне з карткай уліку парушэнняў і пазнакай аплаты пошліны, дазвол унутраных спраў на захоўванне і нашэнне паляўнічай зброі і пуцёўку.
Брэсцкая абласная інспекцыя нагадвае, што неабходна ўважліва вывучыць дзеючыя Правілы вядзення палявання і паляўнічай гаспадаркі. З 1 кастрычніка сёлетняга года ўступаюць у сілу змены і дапаўненні ў іх у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №386 ад 23.07.2010 года. Кожны паляўнічы павінен памятаць і строга захоўваць Правілы, тады нішто не азмрочыць радасць вашых зносін з прыродай.
Аб парушэннях у вядзенні паляўнічай гаспадаркі можна паведаміць на тэлефон “гарачай лініі” (80162)23-96-90.
А.ШЧЫТОЎ, старшы дзяржінспектар Брэсцкай аблінспекцыі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top