БРМС объединяет активную молодёжь

БРМС объединяет активную молодёжь

БРСМ аб’ядноўвае актыўных
Жабінкаўская раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” створана 10 кастрычніка 2002 года на раённай аб’яднальнай канферэнцыі ГА “Беларускі патрыятычны саюз моладзі” і “Беларускі саюз моладзі”. Цяпер у яе шэрагах 1003 чалавекі, аб’яднаных у 53 пярвічных арганізацыях. Пярвічкі працуюць ва ўсіх школах, ліцэі, школе-інтэрнаце, на прадпрыемствах, арганізацыях, а таксама структурных падраздзяленняў Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Асноўныя напрамкі нашай дзейнасці — ідэйна-маральнае і патрыятычнае выхаванне, фарміраванне грамадзянскай пазіцыі ў моладзі і папулярызацыя здаровага ладу жыцця, павышэнне сацыяльна-актыўнага ўдзелу маладых грамадзян ва ўсіх сферах жыцця. У рамках гэтых накірункаў сумесна з аддзеламі адукацыі, па справах моладзі, фізічнай культуры, спорту і турызму, культуры, ідэалагічнай работы райвыканкама і іншымі зацікаўленымі структурамі праведзены розныя мерапрыемствы, сярод якіх самымі масавымі і цікавымі былі раённая спартакіяда сілавых структур раёна і дабравольнай маладзёжнай дружыны імя А.Дзмітрука, акцыя “Разам за моцную і квітнеючую Беларусь”, маладзёжны прабег па месцах баявой і працоўнай славы Жабінкаўшчыны, турысцкі злёт працуючай моладзі, першынство раёна ў футболе сярод дзяцей і падлеткаў “Скураны мяч”, праект “Камсамолу — 90! Новы фармат!”, акцыі “Моладзь за здаровы лад жыцця, “Мы — грамадзяне Беларусі”, рэгіянальны сямейны сельскагаспадарчы праект “Уладар вёскі” і інш.
Да 65-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 65-годдзя Вялікай Перамогі раённая арганізацыя ГА “БРСМ” прыняла ўдзел у рэспубліканскім праекце “65!”: стваралі раённае “Палатно Перамогі”, праводзілі акцыі “Мы — унукі салдат Вялікай Перамогі!”, “Моцнае пакаленне”, аказвалі шэфскую дапамогу ветэранам Вялікай Айчыннай, адзінокім састарэлым людзям, добраўпарадкоўвалі помнікі, воінскія пахаванні.
Раённы камітэт ГА “БРСМ” актыўна ўзаемадзейнічае з райаддзелам унутраных спраў. З мэтай актыўнага прыцягнення моладзі ў ахову грамадскага парадку ў 2005 годзе пры аддзеле па справах моладзі райвыканкама была створана маладзёжная дружына “Маладзёжны атрад аховы правапарадку імя А.Дзмітрука” з 24 маладых людзей. Ёю праведзена сумесна з РАУС звыш 42-х рэйдаў у месцах масавага адпачынку моладзі. РК ГА “БРСМ” неаднаразова называўся лепшым у вобласці за арганізацыю дзейнасці такіх атрадаў. З мінулага году БРСМаўцы праводзяць прафілактычную работу з падлеткамі і моладзю, што стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх.
Прапагандуем сярод моладзі здаровы лад жыцця. Найбольш папулярныя мерапрыемствы: турыстычныя злёты, першынство раёна ў більярдзе пад дэвізам “Спорт супраць СНІДу”, серыя тэматычных дыскатэк “Моладзь за здаровы лад жыцця”, ваенна-спартыўная гульня “Зарніца”.
Немалаважную ролю ў дзейнасці РА ГА “БРСМ” адыгрывае экалагічнае і працоўнае выхаванне моладзі. Дзяўчаты і хлопцы садзяць лес на тэрыторыі пятровіцкага лясніцтва, убіраюць тэрыторыі гарадскога парка, ля возера Візжар і ракі Мухавец, азеляняюць сквер ля ФАУ “Бадзёрасць” і інш. Заробленыя сродкі накіроўваем на рэканструкцыю і добраўпарадкаванне рэспубліканскіх аб’ектаў патрыятычнай накіраванасці.
Усе гэтыя добрыя справы былі б немагчымымі, каб не нашы актывісты, сярод якіх манцёр пуці ПЧ-5 Юрый Вайтовіч, інжынер ПЧ-5 Андрэй Гінь, эканаміст ПЧ-5 Андрэй Шымко, галоўны дзяржаўны падатковы інспектар ІМНС Жабінкаўскага раёна Алена Прудзялюк, вядучы спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Алена Акуліч, галоўны інжынер раёна электрасетак Дзяніс Шышчыц, метадыст аддзела культуры райвыканкама Мікалай Галавейка, начальнік аддзела збыту райспажыўтаварыства Аляксандр Быкаў, майстар ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод” Юрый Бобрык, інжынер аховы працы аддзела адукацыі Сяргей Макарук, загадчык сектару быту ўпраўлення працы, занятасці і сацыяльнай абароны райвыканкама Сяргей Дзмітрук і інш. Яны сумленна працуюць, умеюць добра адпачываць, могуць прапанаваць цікавую ідэю і заразіць ёю сваіх сяброў. Вось такія яны сённяшнія прадаўжальнікі лепшых традыцый камсамола.
М.ЛУГАЎСКІ, выконваючы абавязкі першага сакратара Жабінкаўскага РК ГА “БРСМ”.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top