Эксперымент падхопіць уся рэспубліка

Эксперымент падхопіць уся рэспубліка

_DSC5963

Як гэта проста: паднесці запалку да камфоркі газавай пліты і праз секунду пад чайнікам загарыцца блакітны агеньчык. Каб наша жыццё было камфортным, газ імчыць па трубах да кватэр не адну сотню кіламетраў. Скажам, на Жабінкаўшчыне сетка падземнага газаправода цягнецца па 336 кіламетрах! За іх спраўнасцю сочаць 3 слесары і вадзіцель аўтамабіля Жабінкаўскага цэха газазабеспячэння МВУ “Брэстміжрайгаз” УВ “Брэстаблгаз”. Цяжка ўявіць: за месяц слесар павінен прайсці ўсе 336 кіламетраў пешкі! Ад вулічнага газаправода трэба накіравацца да жылога памяшкання, праверыць на ўваходзе кран і фланец — ці няма ўцечкі газу — і, калі яна выяўлена, тэрмінова выклікаць ава-рыйную брыгаду. Бывае, што пад час такіх праверак на слесараў у дварах накідваюцца непрывязаныя сабакі, часам нават кусаюць.
Цяпер пра-цаваць слесарам стала значна лягчэй. Гэтую палёгку дае спецыяльны прыбор вагою каля 3 кілаграмаў, які з’явіўся ў газавікоў каля года назад.
— У якасці эксперыменту ў вобласці закупілі тры прыборы, адзін з іх выкарыстоўваецца ў Жабінцы, — расказвае галоўны інжынер МВУ “Брэстміжрайгаз” Ягор Яўгенавіч Ізергін. — І, як паказала практыка, эксперымент удаўся. Плануецца, што наш вопыт возьме на ўзбраенне ўся рэспубліка.
Гэты высокаадчувальны прыбор дапамагае вызначаць нават мінімальную ўцечку газу як паветранай, так і ў падземнай частцы газаправоду, што дазваляе забяспечваць бяспеку абанентаў на належным узроўні. Прынцып работы яго: запускаецца лазерны прамень, які адбіваецца ад паверхні (сцяны, трубы, зямлі), вяртаецца ў прыёмную скрыню і “раскладваецца” на розныя светлавыя складнікі. Трэба заўважыць, што кожны газ мае свой колер. Калі ў ім адаб’ецца метан, прапан або бутан, прыбор адразу прасігналізуе пра ўцечку. Цяпер неабавязкова заходзіць у двор (асабліва там, дзе брэша сабака). Дастаткова з дарогі, праз плот, накіраваць лазерны прамень на газаправод (а далёкасць да 50 метраў) і атрымаць дакладны адказ. Дзякуючы такому прыбору умовы працы работнікаў значна палепшыліся.
Запісала Святлана БЯЛЯК.
На здымку: слесар па рамонце і абслугоўванні падземных газаправодаў МВУ “Брэстміжрайгаз” Юрый Казлоўскі, які абслугоўвае газаправод на Жабінкаўшчыне, задаволены новым прыборам.
Фота аўтара.

 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top