Сэрца аддае дзецям

Сэрца аддае дзецям

2 класс ГУО Озятская СШ

Мы пазнаёміліся з Аленай Іванаўнай Бычак бліжэй два гады таму — 1 верасня 2013 года. Гэта быў памятны дзень. На залітым сонцам двары Азяцкай сярэдняй школы было шматлюдна, але нашу настаўніцу мы ўбачылі здалёк. І пакуль ішлі да яе, у галаве ўзнікалі думкі: “Вось чалавек, ад якога залежыць дабрабыт і душэўны камфорт нашых дзяцей”. Вельмі хацелася, каб усе надзеі збыліся, а ў пачатковых класах было менавіта так, як у першы дзень: дзіця, сям’я, першая настаўніца разам.
Нават не верыцца, што ўжо прайшло два гады! Для дзяцей дый для бацькоў Алена Іванаўна — гэта вялікі аўтарытэт.
“А Алена Іванаўна сказала…”, — гэта і стымул, і матывацыя, і зацікаўленасць, і жаданне зрабіць так, каб усё было на самым высокім узроўні.
Сёння мы вельмі ўдзячны вам, Алена Іванаўна, за тое, што дзеці раслі ў атмасферы дабрыні і творчай актыўнасці. Тое, чаго мы ўсімі сіламі дабіваліся ў сям’і для аднаго, двух дзяцей, вы змаглі зрабіць для цэлага класа. Хлопчыкі і дзяўчынкі цягнуцца да ведаў. Маленькія, але ўжо мараць пра фізіку, хімію, астраномію.
Быў час, калі здавалася, што трэба заўсёды дапамагаць дзецям з хатнім заданнем. Хацелася ўсё рабіць на выдатна, а малыя былі такімі няўмелымі. Але аднойчы на бацькоўскім сходзе Алена Іванаўна сказала: “Вашы дзеці больш самастойныя, чым вы пра іх думаеце. Правярайце хатняе заданне, але дазваляйце ўсё рабіць самім!”.
Мы прыйшлі да высновы, тым болей, што хлопчыкі і дзяўчынкі пачалі заяўляць: “А настаўніца тлумачыць больш зразумела!”.
Мы радыя, што першая настаўніца змагла згуртаваць нашых дзяцей. У яе няма раздзялення на двоечнікаў і на выдатнікаў. Заўсёды падкрэслівае, што ўсе здольныя да вучобы, і ву-чыць бачыць у іншым ча-лавеку асобу, якая абавязко-ва надзелена талентам.
Сапраўднае шчасце, калі вучням шанцуе на першую настаўніцу. Гэта не проста гады камфортнага дзяцінства, а вялікі старт у будучыню. І як бы ні склала-ся іх далейшае школьнае жыццё, мы спадзяемся, што любоў і дабрыня, якой яны былі атулены ў 1, 2 класах будзе іх берагчы і ахоўваць.
Спадзяемся сустрэцца з Аленай Іванаўнай і ў трэцім класе Старасельскай сярэдняй школы, таму што Азяцкая ўжо зачынена.
Людміла Яшчук  і бацькі вучняў другога класа Азяцкай сярэдняй школы.
На здымку: вучні 2-ога класа са сваёй настаўніцай А.І.Бычак.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top