Ідзе “новае” збожжа, хаця і “старога” яшчэ хапае

Ідзе “новае” збожжа, хаця і “старога” яшчэ хапае

IMG_4751 IMG_9939 IMG_9920

Завяршыліся падрыхтоўчыя работы да прыёмкі збожжа новага ўраджаю на ААТ “Жабінкаўскі камбікормавы завод”. Стан матэрыяльна-тэхнічнай базы завода Дзяржаўнай камісіяй ацэнены на “добра”. Прыёмка матэрыяльна-тэхнічнай базы — гэта штогадовая працэдура, абавязковая для ўсіх прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у холдынг “Брэстаблзернепрадукт”.
— Ацэнка была чакаемай, — лічыць намеснік дырэктара Сяргей Сяргеевіч Ступчык, што курыруе нарыхтоўку збожжа. — Работнікі, якія былі задзейнічаны ў абнаўленні матэрыяльна-тэхнічнай базы, добрасумленна аднесліся да выканання пастаўленых задач. Стан усіх правяраемых аб’ектаў не выклікаў нараканняў з боку камісіі. Былі праінспектаваны абодва элеватары, сушылкі, новы склад напольнага захоўвання тарнага збожжа, склад №4, а таксама работа пад’ёмнікаў і іншага дапаможнага абсталявання, якое павінна забяспечыць бесперабойную работу па прыёмцы збожжа. Правяраліся пад’язныя шляхі, асфальтавыя пляцоўкі, праходы.
Сёлетняя нарыхтоўчая кампанія будзе праводзіцца ў нязвыклых умовах. Упершыню за 15 гадоў на заводзе сутыкнуліся з сітуацыяй, калі запасы “старога”, леташняга, збожжа ў складскіх памяшканнях налічваюць 25 тысяч тон. Звязана гэта з тым, што ў мінулым годзе сельгасвытворцы сабралі выдатны ўраджай і заклалі яго празапас. Завадчане прымалі прапанаваны аб’ём, паколькі выгадна: адной з умоў працы на давальніцкай сыравіне з’яўляецца абавязковая перапрацоўка збожжа на камбікорм. Ну і захаванне яго — не бясплатнае.
Сяргей Сяргеевіч у размове падкрэсліў, што, каб прыняць новы ўраджай, ёсць элеватары на 20 і 19 тысяч тон. Плюс на 5 тысяч тон разлічаны складскія памяшканні. Некалькі тысяч тон можна размясціць на напольным захаванні. У суме атрымліваецца каля 45 тысяч тон. Як узгадвалася вышэй, на захаванні застаецца 25 тысяч тон леташняга збожжа.
— Атрымліваецца, можам прыняць на сваіх плошчах толькі каля 20 тысяч тон сыравіны новага ўраджаю, — кажа С.С.Ступчык. — Хоць, з улікам перапрацоўкі, да нас паступала 30-35 тысяч тон. Вось гэтую розніцу трэба неяк размясціць на захаванне. Будзем прапаноўваць гаспадаркам часова пакласці ў сваіх складах збожжа, тым больш, што яны ёсць амаль ва ўсіх сельгасвытворцаў. Улічваючы стан каласавых, такога ўраджаю, як летась, відавочна з прычыны спёкі не атрымаем.
Запісала Таццяна Алоўчык.
На здымках: разгружаюць збожжа ў бункеры элеватара Яўген Варанчук, Арцём Лава і Дзяніс Лясковіч; лабарант-студэнтка польскага ўніверсітэта Яніна Шматко; прымае заяўкі на дастаўку зерня ад гаспадарак галоўны дыспетчар Святлана Трыфанава з вагаўшчыком Настассяй Масіевіч.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top