1Галіна Сцяпанаўна Бурко нарадзілася 13 верасня 1973 года ў вёсцы Блізная Пружанскага раёна. Пасля заканчэння Ружанскай сярэдняй школы ў 1990 годзе паступіла на факультэт прыродазнаўства Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А.С.Пушкіна. Працоўную дзейнасць малады спецыяліст пачынала настаўнікам біялогіі і хіміі Лыскаўскай сярэдняй школы ў Пружанскім раёне. З 1996-га да 2001 года — выхавальніца дзіцячага дома №9 г. Санкт-Пецярбург у Расійскай Федэрацыі. У СШ №3 г.Жабінка працуе з 2001 года: педагогам-арганізатарам, настаўнікам біялогіі і хіміі; намеснікам дырэктара ў выхаваўчай рабоце. Закончыла Акадэмію паслядыпломнай адукацыі і атрымала спецыяльнасць “інфармацыйна-ідэалагічная і выхаваўчая работа ва ўстановах адукацыі”. З 1 верасня 2014 года працавала дырэктарам ДУА “Сярэдняя школа №3 г.Жабінка”. З 1 ліпеня 2015 года назначана начальнікам раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму Жабінкаўскага райвыканкама.
Замужам. Муж Сяргей Уладзіміравіч — рабочы ААТ “Анрэкс” г.Брэст.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top