Зубы — індыкатар здароўя

Зубы — індыкатар здароўя

galllery-gentle-dentist-north-ryde

Хочаце захаваць зубы здаровымі і ніколі не займацца лячэннем карыесу? У гэтым дапамогуць прафілактычныя меры, якія заключаюцца, перш за ўсё, у правільным харчаванні, старанным самастойным доглядзе за поласцю рота, рэгулярным наведванні стаматолага.
Карыес — гэта паступовае разбурэнне цвёрдых тканак зуба — эмалі і дэнціну, якое выкліка-ецца мікраарганізмамі зубнога налёту. Спачатку становіцца прыкметным невялікае пашкоджанне, прагрэсіраванне ж захворвання прыводзіць да ўтварэння поласці ў тканках зуба. Калі на гэтай стадыі не заняцца лячэннем зубоў, то ў далейшым карыес можа цалкам іх разбурыць.
У якасці прафілактычных сродкаў, якія папярэджваюць яго ўзнікненне, могуць быць рэкамендаваны зубныя шчоткі, пасты, флосы (зубныя ніткі), ёршыкі, апаласквальнікі поласці рота, якія ліквідуюць зубны налёт і перашкаджаюць яго ўтварэнню.
Чысціце зубы абавязкова два разы на дзень: пасля сняданку і пасля вячэры. Максімальна абмяжуйце частыя перакусы, прыёмаў ежы павінна быць не больш за пяць: тры асноўныя і два дадатковыя. Зменшыце да мінімуму ўжыванне прадуктаў, багатых вугляводамі. Калі пасля прыёму ежы няма магчымасці пачысціць зубы, прапалашчыце рот.
Як жа правільна чысціць зубы, каб прадухіліць карыес:
— трэба выкарыстоўваць фторзмяшчальную зубную пасту. Фтор умацоўвае зубную эмаль і перашкаджае прымацаванню мікробаў да паверхні зуба;
— рухі зубной шчоткі павінны быць вымятаючымі, ад дзясны да краю зуба, на кожную яго паверхню не менш за 10 рухаў;
— жавальную паверхню зубоў чысцяць кругавымі ці гарызантальнымі рухамі, галоўка зубной шчоткі павінна размяшчацца пад вуглом у 45° да паверхні зуба;
— час чысткі зубоў — не менш за 3 хвіліны;
— пасля чысткі зубной шчоткай кантактныя паверхні зубоў чысцяцца з дапамогай зубной ніткі.
Важнае значэнне маюць таксама рэгулярныя прафілактычныя візіты да стаматолага (не радзей за два разы ў год). Часам урач бачыць мэтазгоднасць у нанясенні спецыяльнага герметыка на жавальную паверхню зубоў для засцярогі іх ад карыесу, у выкарыстанні фтор-змяшчальных прэпаратаў; пры неабходнасці праводзіць прафесійную гігіену поласці рота, якая папярэджвае ўзнікненне і развіццё стаматалагічных захворванняў.
Памятайце, што стаматалагічныя праблемы ў поласці рота не лепшым чынам адбіваюцца на стане ўсяго арганізма і могуць справакаваць з’яўленне розных захворванняў. Таму прафілактыка карыесу з’яўляецца адным з найважнейшых фактараў захавання здароўя ў цэлым.
Мікалай НОВІК, урач-стаматолаг УАЗ “Жабінкаўская ЦРБ”.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top