У пустазеллі і расліннасці заводзяцца кляшчы

У пустазеллі і расліннасці заводзяцца кляшчы

64112

Паводле праведзеных спецыялістамі санэпідэмслужбы энта-малагічных даследаванняў тэрыторый раёна выяўлена высокая колькасць кляшчоў на расліннасці, асабліва ва ўрочышчы “Сасновы бор”. Лабараторныя даследаванні па-цвярджаюць іх вы-сокую інфіцыраванасць узбуджальнікамі кле-шчавога бараліёзу. На аснове гэтых фактаў выдадзены прадпісанні аб правядзенні абавязковай акарыцыднай апрацоўкі тэрыторый аздараўлен-чага лагера “Арляня”, санаторыяў “Буг” і “На-дзея”, што знаходзяцца ў лясной зоне.
Адзначаецца і рост пацярпелых ад укусаў кляшчоў. Так, на 6 ліпеня г.г. да медыцынскіх работнікаў з прычыны пакусаў імі звярнулася 86 жыхароў раёна, з якіх 23 дзіцяці.
Адным з важнейшых мерапрыемстваў у прафілактыцы захворван-няў, якія перадаюцца іксодавымі кляшчамі, акрамя правядзення хімічнай апрацоўкі тэрыторый і аб’ектаў, з’яўляюцца скошванне травы, пустазелля, недапушчэнне звалак бытавога смецця, знішчэнне сухастою і буралому. З мэтай аператыўнага выяўлення і спынення парушэнняў, папярэджання ўзнікнення пагрозы захворванняў, што перадаюцца кляшчамі, спецыялісты ДУ “Жабінкаўскі райЦГЭ” ў чэрвені правялі пазапланавыя тэматычныя аператыўныя праверкі санітарнага стану і ўтрымання тэрыторый населеных пунктаў і аб’ектаў раёна. Пад час іх устаноўлена, што асаблівая ўвага надаецца скошванню травы і пустазелля, своечасова прыбіраецца бытавое смецце ў месцах масавага адпачынку насельніцтва, у тым ліку ля вадаёмаў, на аб’ектах вытворчай і сацыяльнай сфер, у гаражных масівах і кааператывах, на ўнутрыдваровых тэрыторыях шматпа-вярховай забудовы.
Разам з тым выяўлены факты нясвоечасовага абкошвання тэрыторый ля прыпынку транспарту па вуліцы Дачная (травастой вышэй за 40 сантыметраў), сквера ў мікрараёне цукровага завода, кантэйнернай пляцоўкі на могілках па вуліцы Міру, гаражных масіваў на вуліцах Чкалава і Дачная… У выхадныя дні перапоўнены скрынкі для смецця ў гарадскім парку і на плошчы, кантэйнеры на могілках, што на Камсамольскай, на вуліцы Садовая і ў Здзітаве. Пад час праверкі была засмечана тэрыторыя сквера ў мікрараёне цукровага завода, могілак па Камсамольскай і ў Здзітаве, кантэйнерныя пляцоўкі па Садовай, у аграгарадку Ленінскі і санаторыі “Буг”.
Нясвоечасова вывозіцца смецце і выкошваецца дзікарастучая расліннасць ля гандлёвых аб’ектаў індывідуальных прадпры-мальнікаў К.І.Касавец (вул.Калініна) і В.В.Міранюк (вул.Леніна), ПГУП “Клепаносаў і К”, на тэрыторыях вучэбнага цэнтра “Аўтастарт”, філіяла “Жабінкаўскі” ГУП “Брэсцкая міжраённая гандлёвая база”, ТАА “Сладанеж” і іншых, што з’явілася асновай для прыцягнення вышэй названых суб’ектаў ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях да адміністрацыйнай ад-казнасці — штрафу ад 3 да 10 базавых велічыняў.
Надзея ШОСЦІК, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Жабінкаўскага раёна.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top