День здорового питания

День здорового питания

Штогод у Беларусі ў верасні праходзіць акцыя, прысвечаная Дню здаровага харчавання.
Сёння ўжо ні для каго не сакрэт, што асноўным складнікам стану здароўя (52-55%) ад усіх фактараў, якія ўплываюць на яго, з’яўляецца лад жыцця і, у першую чаргу, стыль харчавання. І гэта не выпадкова: вядомы выраз “Чалавек тое, чым ён харчуецца” мае пад сабою рэальную аснову. Усе тканкі і органы цела чалавека ўтвараюцца ў канчатковым выпадку з “будаўнічых матэрыялаў”, якія трапляюць з ежай.
Цяпер хранічныя не інфекцыйныя захворванні (ішэмічная хвароба сэрца, артэрыяльная гіпертэнзія, хранічныя не спецыфічныя захворванні лёгкіх, анкалагічныя, цукровы дыябет) з’яўляюцца прычынай смерці 2/3 насельніцтва краіны. Узнікненню іх садзейнічае наша харчаванне, якое, на жаль, характарызуецца вялікім ужываннем вельмі каларыйнай ежы, якая ўтрымлівае вялікую колькасць тлушчаў, халестэрыну, рафініраванага цукру, солі і алкаголю, а з другога боку — недастаткова ўтрымліваецца ў ежы поліненасычаных тлушчаў складаных вугляводаў, харчовых валокнаў, вітамінаў і мінералаў.
Павелічэнне ў ежы тлушчаў і лёгказасваяльных вугляводаў у спалучэнні з маларухомым ладам жыцця спрыяе атлусценню, якое, у сваю чаргу, выклікае інсулінанезалежны цукровы дыябет (яго распаўсюджанасць у тры разы вышэйшая ў поўных людзей у параўнанні з тымі, у каго нармальная вага), жоўцевакаменнай хваробы, раку жоўцевага пузыра, малочнай залозы і маткі; дэгенератыўна-дыстрафічных захворванняў апорна-рухальнага апарата (остахандроз, дэфармуючы астаартроз і інш.) і варыкознае пашырэнне вен. Акрамя таго залішняя маса цела выклікае заўчаснае старэнне арганізма ў сярэднім на 5-6 гадоў, скарачае працягласць жыцця на 4-11 гадоў, павышае рызыку ўзнікнення артэрыяльнай гіпертаніі ў 2-2,5 раза, ІБС — у 1,7-2 разы. Нізкае ўтрыманне ў ежы вітамінаў праяўляецца развіццём гіпа- і авітамінозу, а недахоп мінеральных рэчываў і мікраэлементаў прыводзіць да развіцця такіх паталагічных станаў, як астэапароз і эндэмічны зоб, недастатковая колькасць харчовых валокнаў выклікае рызыку раку тоўстага кішэчніка. У той жа час вітаміны А, Е, С і некаторыя мінералы (сялен) характарызуюцца анкапратэктыўнымі ўласцівасцямі.
У нашай краіне выпуск высакаякасных пладова-агародніных кансерваў для дзіцячага харчавання, усе прадукты для дзяцей выраблены з натуральнай сыравіны, не ўтрымліваюць кансервантаў, штучных фарбавальнікаў, араматычных рэчываў і смакавых дабавак.
Беларускімі прадпрыемствамі наладжаны выпуск хлебапрадуктаў павышанай біялагічнай каштоўнасці з выкарыстаннем ламінарыю, ?-караціну, пшанічных вотрубяў, аўсяных шматкоў, земляной грушы, зерня пшаніцы, шматкоў зародышаў пшаніцы; пшанічнай, яблычнай і бульбяной клятчаткі, дабавак “Дапінат-ёд”, “Ёд-казеін”. Прадпрыемствамі краіны асвоены выпуск дыетычных мясапрадуктаў, малочнай прадукцыі, якая ўзбагачана біфідабактэрыямі, ёдам, вітамінамі, а таксама выкарыстоўваецца закваска новага пакалення (глыбокая замарозка). З-за таго, што Беларусь з’яўляецца тэрыторыяй эндэмічнай па ёднай недастатковасці, у нас наладжаны выпуск пітной газіраванай вады, якая ўтрымлівае ёд і сялен, напою “Ві Джы шалфей-зверабой-мята”, сіропаў шыпшыны і шэрагу іншай прадукцыі ў якасці біялагічна-актыўных дабавак (гематаген, гематаген-ёд, гематавіт, гематавіт-жалеза плюс”.
Канечне, у кожнага з нас заўсёды ёсць выбар: выбар паміж здароўем і хваробай, выбар паміж якасным і здаровым харчаваннем і прадуктамі, якія агрэсіўна навязвае рэклама. Ніхто не можа прымусіць вас правільна харчавацца, але важна памятаць, што ад гэтага залежыць самае дарагое — ваша здароўе і здароўе вашых блізкіх.
А.ЦІХАМІРАЎ, урач-гігіеніст, Н.ГАЦКЕВІЧ, фельчар-валеолаг.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top