“Млын” задаволіць густы забудоўшчыкаў

“Млын” задаволіць густы забудоўшчыкаў

IMG_9763

Двухпавярховы будынак па вуліцы Фядзяя з выявай млына, які вечарамі эфектна падсвечваецца ілюмінацыяй, нарэшце адчыніў свае дзверы для наведвальнікаў. Тут сапраўдны рай для тых, хто будуецца або рамантуе гатовае жыллё. На стэлажах і вітрынах размясцілася звыш 10 тысяч прылад і прыстасаванняў, без якіх у рамонце не абысціся. Колькасць найменняў будаўнічых матэрыялаў у бліжэйшы час павінна павялічыцца да 15 тысяч. Дарэчы, пашырацца і гандлёвыя плошчы — да 600 ужо існуючых квадратных метраў далучацца 840 — за кошт набытага будынка былой сельгасхіміі і гаража.
Няхай магазін яшчэ не запрацаваў на ўсю моц, аднак ужо сёння задаволіць густы можа самы патрабавальны пакупнік. На першым паверсе шырокі выбар сухіх будаўнічых сумесяў, фарбаў, грунтовак, уцяпляльнікаў, піламатэрыялаў, садовага інструмента. У гандлёвай зале на другім паверсе прадстаўнікі моцнай паловы чалавецтва з задавальненнем прыглядваюцца да электраінструмента — пілаў, касілак, дрэляў, перфаратараў і г.д. Ля стэндаў з крапежным і расходным матэрыяламі, рознай драбязой тыпу адвёртак, рулетак, пэндзляў мужчыны, як правіла, спыняюцца надоўга: вывучаюць, параўноўваюць цэны. Многія з наведвальнікаў адзначаюць ніжэйшы кошт на пакупку ў параўнанні з іншымі гандлёвымі кропкамі горада.
Прапанаваць тавар пакупнікам па прымальным кошце — наша галоўная задача. Па-другое, мы ўлічваем пажаданні кліентаў. Цяпер наша гандлёвая сетка ахопіць не толькі 24 раённыя цэнтры, але і перыферыю. Адпраўная кропка — гандлёвы дом “Млын” у Жабінцы. У вёсцы Пескі Кобрынскага раёна вось-вось адчы-ніцца магазін “Млынок”, у якім можна будзе набыць літаральна ўсё патрэбнае для работы на агародзе, а таксама кветкі, саджанцы, рэдкія расліны.
Так што цяпер, каб пабудаваць дом і з густам яго ўпрыгожыць, зусім няма патрэбы ехаць некуды далёка: дастаткова завітаць у “Млын” або “Млынок”. Дарэчы, пакупку мы можам даставіць бясплатна дадому. Дзейнічаюць скідкі для тых, хто плануе набываць неабходнае для будаўніцтва ад “нулявога цыклу”: на тыя ж блокі, цэглу, цэмент, пілаваны і даховы матэрыял.
Геаграфія іх паставак самая шырокая. З Хаціслава завозіцца цэгла і блокі; з Краснасельска і Івана-Франкоўска — сухі цэмент; “вагонка”, брус і дошкі для падлогі — з Архангельскай вобласці. Заключаны дагаворы на пастаўку прадукцыі з Польшчы, Кітая, Расійскай Федэрацыі. Так што ў пакупнікоў будзе выбар і ў плане якасці, і ў кошце тавару.
У бліжэйшы час у “Млыне” разнастаіцца выбар блокаў, вокнаў з ПВХ, керамічнай пліткі, шпалераў, нацяжных столяў, сантэхнікі і многага іншага. Тут рады кожнаму пакупніку. Запрашаем вас у новы гандлёвы дом “Млын”!
Сяргей Капусцін, кіруючы ТАА “БУДОЙЛИТ”.
На здымку: без пакупкі немагчыма пакінуць “Млын”.
Фота Святланы КІСЛАЙ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top