Пятая, “Пяты” і іншыя

Пятая, “Пяты” і іншыя

Да 5 лютага ў “Музеі выратаваных каштоўнасцей” (г.Брэст, вуліца Леніна, д.39) працуе выстава “Узросту матыльковага”, дзе выстаўлены работы выкладчыцы Жабінкаўскай школы мастацтваў Ганны Чапурной-Алейнік.
Таленавітая мастачка, якая ў 2006 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, нядаўна стала мамай. Усе адценні першых мацярынскіх пачуццяў, што агарнулі маладую жанчыну, выліліся на палотны, героем якіх стаў любы сынок
— Дзіця — гэта жыццёвая энергія, імпульс. Чысціня. Шчырасць. Натхненне. Ісціна, — гаворыць Алена, і гэтыя словы гучаць у яе творах.
Шаснаццаць карцін, створаных з любасцю і натхненнем, нікога не пакідаюць абыякавымі. Пра тое сведчаць шматлікія захопленыя запісы ў кнізе наведвальнікаў музейных залаў. Гэта ўжо пятая персанальная выстава мастачкі. Раней атрымаць асалоду ад яе непаўторнага таленту мелі магчымасць мінчане, віцябляне, берасцейцы. Яе карціны, бы павуцінка, лёгкія і адначасова глыбокія, асветляе каханне і радасць мацярынства. Створаныя, у асноўным, на працягу 2009 года, яны выпеставаны і прынесены на суд гледача. Праходзіць паўз палотны, глядзіцца ў іх, бы ў люстэрка, адкрывае непаўторны свет, карцін з адмысловымі назвамі “Калі я быў рыбкай”, “Пад сонечны час” (у рускім варыянце назвы тут, на паляне са сланечнікамі, схаваны каламбур), “Сон у жменьцы”, “Не хоча спаць днём”, “Час малака”. Кожная карціна — загадка. І кожны адгадвае яе для сябе…
Вось так. Глядзіш на палотны маладой мастачкі і ўпэўніваешся, якія таленавітыя людзі лёсам знітаваныя з нашай Жабінкаўшчынай.

А.БЕНЗЯРУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top