Будзьце побач з дзецьмі і на крок наперадзе

Будзьце побач з дзецьмі і на крок наперадзе

17

Незаўважна праляцеў першы месяц лета. Як вядома, гэта самая любімая пара года ў дзяцей. Ад добрага настрою і станоўчых эмоцый яны пачынаюць больш рухацца, гуляць, бегаць, скакаць, ездзіць на веласіпедзе і ролікавых каньках. Добра, калі ўсё гэта адбываецца пад наглядам дарослых, бо дзіця можа атрымаць траўму. Хлопчыкі, напрыклад, траўміруюцца ў 2-3 разы часцей, чым дзяўчынкі.

У дашкольным узросце цікаўнасць дзяцей, недастатковасць каардынацыі рухаў, адсутнасць жыццёвага вопыту могуць прывесці да апёкаў ад гарачай пліты, ежы, кіпеню, пары, праса; да падзенняў з ложка, акна, стала, прыступак; да ўдушша дробнымі прадметамі (гузікамі, гайкамі, манеткамі); да атручвання бытавымі хімічнымі рэчывамі (мыючымі сродкамі, адбельвальнікамі, ін-сектыцыдамі і інш.); да паражэння электрычным токам. Трэба тлумачыць малым, што кідацца камянямі, гуляць з нажамі або нажніцамі вельмі небяспечна. Старэйшых дзяцей трэба навучыць асцярожна карыстацца бытавымі прыборамі і прадметамі.
Падзенне — рас-паўсюджаная прычына пераломаў касцей, сур’ёзных траўм галавы. Часцей за ўсё дзеці падаюць з гаражоў, платоў, дрэў, правальваюцца ў адкрытыя люкі. Аднак самыя небяспечныя і трагічныя выпадкі — гэта падзенне з вокнаў. Прычым, з іх выпадаюць не толькі малыя, але і дзеці старэйшага ўзросту. Дарослым трэба сачыць за імі, не дазваляць залазіць на падваконнікі, своечасова зачыняць балконы, устанаўліваць агароджу на прыступках. Патлумачце дзіцяці, чым небяспечныя гульні на будаўнічых пляцоўках, участках, дзе праводзяць рамонтныя работы, у закінутых будынках і г.д.
Шматлікая група траўм звязана са сродкамі перамяшчэння: веласіпедамі, скейтбордамі, ролікавымі канькамі. Яны павінны адпавядаць узросту дзіцяці, быць спраўнымі, бацькам няварта эканоміць на экіпіроўцы (шлем, накаленнікі і г.д.). Неабходна навучыць малых правілам паводзінаў на дарозе, у аўтамабілі, грамадскім транспарце.
Бацькі ні на хвіліну не павінны пакідаць дзіця без нагляду паблізу ад вадаёмаў. Парушэнне правілаў паводзінаў на ва-дзе пры купанні і ныранні часта прыводзіць да атрымання розных траўм і нават да ўтаплення. Дзеці могуць патануць менш чым за дзве хвіліны.
Забараніць дзіцяці пазнаваць свет немагчыма. Справа бацькоў — падстрахаваць яго, папярэдзіць магчымую трагедыю, навучыць бяспечным правілам паводзінаў. Адным словам, быць побач і нават на крок наперадзе.
Святлана ДЗЕРУЖКОВА, раённы педыятр.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top