За насілле ў сям’і вынесена пакаранне

За насілле ў сям’і вынесена пакаранне

16big

Сям’я — гэта адна з самых вялікіх каштоўнасцяў, што створаны чалавецтвам. У яе пазітыўным развіцці, захаванні і трываласці зацікаўлена грамадства і дзяржава. Аднак ёсць праблемы, якія яе разбураюць знутры: канфлікты і насілле, што здзяйсняецца на іх глебе.

Да правапарушэнняў у сямейна-бытавой сферы адносяцца супрацьпраўныя дзеянні, якія могуць пазбавіць чалавека жыцця і здароўя, асабістай свабоды, гонару, г.д. У аснове іх ляжаць непрыязныя ўзаемаадносіны ці канфлікты, што раптоўна ўзнікаюць паміж блізкімі родзічамі, членамі сям’і.
Пад насіллем у сям’і падразумяваюцца наўмысныя дзеянні фізічнага, псіхалагічнага, сексуальнага характару аднаго з яе членаў у адносінах да другога. У выніку парушаюцца правы, свабоды, законныя інтарэсы, і яны прыносяць фізічныя ці псіхічныя пакуты.
Нярэдка грамадзяне, у адносінах якіх ажыцця-ўлялася насілле, не звяртаюцца па дапамогу, баючыся сапсаваць рэпутацыю сям’і ці пазбавіцца сродкаў да жыцця. Асноўнай прычынай бытавой злачыннасці з’яўляецца п’янства, якое наносіць вялікі матэрыяльны і маральны ўрон грамадству, ускладняе дэмаграфічную сітуацыю ў краіне, садзейнічае змяншэнню колькасці насельніцтва. Невыпадкова большасць злачынцаў, якія парушылі грамадскі парадак ці ўчынілі злачынства супраць асобы на глебе бытавых адносін, да гэтага пастаянна злоўжывалі спіртнымі напоямі ці пад час здзяйснення яго былі ў стане алкагольнага ап’янення.
Артыкулам 153 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прадугледжана адказнасць за наўмыснае прычыненне лёгкага цялеснага пашкоджання. Справа аб злачынствах, што прадугледжаны гэтым артыкулам, узбуджаецца асобай, якая пацярпела ад злачынства шляхам падачы заявы ў суд на прыцягненне вінаватага да крымінальнай адказнасці. У такім выпадку да правапарушальніка можа быць прыменена пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ ці штрафу, выпраўленчых работ на тэрмін да аднаго года альбо арышту.
Пракуратура раёна з мэтай абароны гра-мадзян, якія пацярпелі ад сямейнага насілля, і прафілактыкі сямейна-бытавой злачыннасці выкарыстоўвае дадзеныя ёй заканадаўствам паўнамоцтвы. У адпаведнасці з ч.5 арт. 26 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, пракурор можа ўзбу-дзіць крымінальную справу аб злачынстве, прадугледжаным у тым ліку і арт. 153 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь і нават пры адсутнасці заявы ад асобы, якая пацярпела, у выпадку, калі яно здзейснена ў адносінах чалавека, які знаходзіўся ў службовай ці іншай залежнасці ад абвінавачанага ці паводле іншых прычынаў не здольная самастойна абараніць свае правы і законныя інтарэсы.
Жабінкаўскім РАУС праводзілася праверка паводле заявы Кобак Н.П. аб прычыненні ёй цялесных пашкоджанняў Рахімавым Р.З. У дзеяннях
апошняга быў састаў злачынства, прад-угледжанага арт. 153 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Але ў сувязі з тым, што Кобак Н.П. не хацела прыцягваць да крымінальнай адказнасці свайго зяця, участковым інспектарам Жабінкаўскага РАУС была вынесена пастанова аб спыненні праверкі. Пацярпелая такое сваё рашэнне патлумачыла наступным чынам. Маўляў, жыве з зяцем, дачкою і іх дзецьмі ў адным доме і баіцца расправы. У сувязі з дадзенымі абставінамі пракурорам раёна была адменена пастанова ўчастковага інспектара Жабінкаўскага РАУС аб спыненні праверкі ў адносінах Рахімава і ўзбуджана крымінальная справа.
Высветлілася, што абвінавачваемы Рахімаў знаходзіўся нападпітку і, маючы асабістыя непрыязныя адносіны да цешчы Кобак Н.П., пад час сваркі наўмысна нанёс ёй не менш за два ўдары ў твар, а потым яшчэ адзін. Адбывалася гэта ў кватэры №1 па вул.Сцяброўская ў Сцяброве. Сваімі супрацьпраўнымі дзеяннямі абвінавачваемы прычыніў жанчыне лёгкія цялесныя пашкоджанні, якія выклікалі кароткачасовае расстройства здароўя.
Нягледзячы на частковае прызнанне сваёй віны абвінавачваемым, яго віноўнасць была пацверджана паказаннямі пацярпелай, сведкамі, матэрыяламі крымінальнай справы, што даследавалася пад час судовага пасяджэння.
Улічваючы абставіны справы і асобу вінаватага, суд прыйшоў да высновы, што яго выпраўленне магчыма без ізаляцыі ад грамадства з назначэннем пакарання ў выглядзе штрафу. Такім чынам, Рахімаў Размурат Зіядулаевіч паводле прыгавора суда прызнаны вінаватым у наўмысным прычыненні лёгкага цялеснага пашкоджання. Словам, ён здзейсніў злачынства паводле арт. 153 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, яму назначана пакаранне — штраф у памеры 30 базавых велічыняў на суму 5 мільёнаў 400 тысяч рублёў.
Паважаныя жыхары раёна! Без вашай актыўнай пазіцыі ў пытаннях папярэджання правапарушэнняў і злачынстваў у сферы сямейна-бытавых адносін, дзяржаўныя органы гэтую праблему не вырашаць. Калі вы валодаеце інфармацыяй, што ў той ці іншай сям’і склалася неспрыяльная сітуацыя, назіраецца насілле, паведаміце пра гэта ў органы ўнутраных спраў.
Таццяна ЖАРЫНАВА, памочнік пракурора Жабінкаўскага раёна.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top