Каб творча працавалася і з карысцю адпачывалася

Каб творча працавалася і з карысцю адпачывалася

турслет2015

Апошнім часам на старонках перы-ядычных выданняў (і “Сельскай праўды” ў тым ліку) шмат пішацца пра работу прафсаюзаў, вялікая ўвага была ўдзелена VII з’езду Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Сапраўды, яны адыгрываюць значную ролю ў жыцці кожнага калектыву, адстойваюць нашы інтарэсы, даюць розныя сацыяльныя гарантыі.
Прадметам гонару прафсаюзнай арганізацыі ЦБП №402 ААТ “Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі “Белінвестбанк” г.Жабінка з’яўляецца тое, што ў яе на сённяшні дзень уваходзіць 100% работнікаў падраздзялення. Амаль 10 гадоў прафсаюзнай дзейнасцю тут займаецца, адстойваючы правы і інтарэсы работнікаў калектыву, начальнік аддзела рознічнага бізнесу Аляксей Уладзіміравіч Масяйчук.
Якім сёння павінен быць прафсаюзны лідар? Якімі якасцямі ён павінен валодаць, каб тыя, з кім ён працуе, адчувалі сябе ўпэўненымі і абароненымі, каб хацелася творча працаваць і актыўна адпачываць?
Начальнік ЦБП №402 ААТ “Белінвестбанк” г.Жабінка Руслан Мікалаевіч Грышко адзначае, што іх старшыня прафкама — чалавек з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, справядлівы, адказны і працавіты. Самае галоўнае — ён схільны да самастойнага прыняцця эфектыўных рашэнняў.
Ініцыятыўны, творчы, здольны вырашыць любыя задачы, прафсаюзны лідар Жабінкаўскага падраздзялення “Бел-інвестбанка” Аляксей Масяйчук сёння паспявае ажыццявіць усё намечанае. З’яўляецца ініцыятарам спартыўных і культурна-масавых мерапрыемстваў.
Аляксей Уладзіміравіч у размове прызнаўся, што ён адказна ставіцца і да сваёй асноўнай працы, і да прафсаюзнай дзейнасці, імкнецца знайсці з усімі агульную мову, даць параду і аказаць дапамогу.
Прафсаюзны лідар расказаў, што вялікая ўвага ў арганізацыі ўдзяляецца ветэранам працы і шматдзетным сем’ям. Супрацоўнікі ЦБП №402 “Белінвестбанка” паводле калектыўнага дагавору атрымліваюць падарункі да Новага года, 23 лютага, 8 Сакавіка. За апошнія гады для членаў прафсаюзнай арганізацыі былі арганізаваны экскурсіі ў Белавежскую пушчу, Мір—Нясвіж, у дэльфінарый у Брэсце, у Львоў. Летась ладзілася паездка ў Гродна—Каробчыцы і ў аграгарадок Бездзеж Драгічынскага раёна, сёлета плануецца паездка на фестываль “Мотальскія прысмакі”. Акрамя таго, не так даўно — на свята Першамая — прафсаюзны камітэт Жабінкаўскага падраздзялення банка арганізаваў двухдзённы веласіпедны паход, прысвечаны 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Ён пачаўся ў Жабінцы ля помніка загінулым воінам і партызанам, прайшоў праз памятныя мясціны горада і раёна і скончыўся ў санаторыі “Надзея”. Там для ўдзельнікаў велапаходу была арганізавана спартыўна-забаўляльная праграма.
А напачатку чэрвеня члены пярвічнай арганізацыі Жабінкаўскага падраздзялення (і іх старшыня Аляксей Масяйчук у тым ліку) у складзе каманды Брэсцкай вобласці прымалі ўдзел у штогадовым турыстычным злёце работнікаў “Белінвестбанка”, які праходзіў на возеры Гаць Баранавіцкага раёна. У барацьбе з сапернікамі берасцейцы пераадольвалі паласу перашкод, спаборнічалі ў перацягванні каната, гатавалі стравы на вогнішчы, спявалі ваенныя песні і ў выніку занялі ганаровае другое месца.
За больш чым два дзясяткі гадоў працы ў банкаўскай сферы прафсаюзны лідар Аляксей Масяйчук набыў немалы вопыт і заваяваў аўтарытэт сярод калег. Яго рабочае месца ўпрыгожваюць граматы і сертыфікаты, сярод якіх Ганаровая грамата Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі за высокі прафесіяналізм, плённую працу і актыўны ўдзел у прафсаюзным жыцці калектыву. У 2013 годзе Аляксей Уладзіміравіч стаў пераможцам у акцыі па стымуляванні продажу картачных прадуктаў і паслуг “Гарачы сезон-2” “Белінвестбанка”. Не застаюцца па-за яго ўвагай Дні здароўя, фінансавай адукаванасці, інфармавання.
Такім і павінен быць прафсаюзны лідар — асобай, сапраўдным лідарам, які ўмее весці людзей за сабой.
Наталля АЛЯКСЕЙЧЫК.
На здымку: А.У.Масяйчук на турыстычным злёце.
Фота з яго архіва.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top