Насустрач выбарам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Насустрач выбарам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

208699-07 (1)

КАЛЯНДАРНЫ ПЛАН арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта Беларусі прыняты 1 ліпеня на пасяджэнні Цэнтрвыбаркама краіны.
План складаецца з сямі раздзелаў. У прыватнасці, у адным з іх сказана, што да 17 ліпеня мясцовыя ўлады павінны вызначыць месцы, дзе забаронены збор подпісаў. Ва ўсіх астатніх месцах пікеты будуць дазволены. Таксама да 17 ліпеня неабходна здаць дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп па зборы подпісаў. Сам збор подпісаў будзе праходзіць з 23 ліпеня па 21 жніўня.
Пры гэтым сакратар ЦВК Мікалай Лазавік удакладніў, што да 23 ліпеня пікеты не будуць лічыцца перадвыбарнымі. Іх правядзенне будзе рэгулявацца законам аб масавых мерапрыемствах.
Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына дадала, што калі на перадвыбарных пікетах будуць збіраць подпісы не за вылучэнне кандыдата, а з нейкай іншай мэтай, то гэта будзе незаконна. «За гэта прадугледжана адміністрацыйная адказнасць», — сказала яна.
Акрамя таго, пытанне аб стварэнні выбарчых участкаў павінна быць вырашана не пазней за 9 жніўня. Спісы грамадзян, якія маюць права галасаваць, павінны быць гатовы не пазней за 25 верасня.
Рэгістрацыя кандыдатаў пройдзе з 6 па 15 верасня, а да 26 верасня на выбарчых участках павінны быць вывешаны плакаты з біяграфічнымі данымі кандыдатаў.
Запрашэнне прыняць удзел у выбарах выбаршчыкі атрымаюць не пазней за 30 верасня.
Не пазней як 22 ліпеня будуць утвораны тэрытарыяльныя выбаркамы, а да 26 жніўня — участковыя. З 22 жніўня па 5 верасня трэба будзе падаць у ЦВК дакументы на рэгістрацыю кандыдатаў. Не пазней як 5 верасня абласныя і Мінская гарадская камісіі падвядуць вынікі збору подпісаў па кожнай кандыдатуры на сваіх тэрыторыях і прадставяць гэтыя вынікі ў Цэнтрвыбаркам.
Датэрміновае галасаванне пройдзе з 6 па 10 кастрычніка.
ЦВК зацвердзіў склад наглядальнага савета па кантролі за агітацыяй у СМІ.
«Як паказала практыка, утварэнне наглядальнага савета жыццёва важна для Цэнтральнай камісіі», — адзначыла на пасяджэнні ЦВК яго кіраўнік Лідзія Ярмошына. Менавіта гэты кансультатыўны орган, паводле яе слоў, «змякчае дэманізацыю дзеянняў ЦВК, калі прымаюцца тыя ці іншыя жорсткія меры».
Скаргі ў савет наконт тых ці іншых публікацый СМІ, якія закранаюць інтарэсы прэтэндэнтаў у кандыдаты, можна падаваць з самага пачатку выбарчай кампаніі.
АДЗІН выбаршчык можа падпісацца за вылучэнне любой колькасці кандыдатаў, але за аднаго чалавека подпіс можна паставіць толькі адзін раз. Аб гэтым паведаміла журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына.
Калі ж падпісацца за аднаго прэтэндэнта два разы і больш, то такія подпісы будуць прызнаны несапраўднымі.
Лідзія Ярмошына нагадала, што подпісы будуць збіраць з 23 ліпеня на пікетах, па месцы работы і дома. Трэба не забываць правяраць дакументы ў зборшчыкаў подпісаў. Кіраўнік ЦВК адзначыла, што на папярэдніх выбарах не сустракаліся жулікі, якія працавалі пад выглядам зборшчыкаў подпісаў. Аднак былі такія, якія гаварылі, што збіраюць подпісы за аднаго чалавека, а на самай справе збіралі за іншага.
Кіраўнік ЦВК паведаміла, што кожны выбаршчык можа з 25 верасня прыйсці на свой участак, каб праверыць, ці ёсць ён у спісах.
Выбары Прэзідэнта павінны стаць аб’яднальным фактарам, а не інструментам расколу грамадства. Такое меркаванне выказаў 30 чэрвеня ў Палаце прадстаўнікоў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Віктар Русак.
Усе галіны ўлады абавязаны зрабіць максімальна магчымае для забеспячэння цывілізаванай арганізацыйнай работы на ўсіх этапах выбараў, і задача дэпутатаў — аказаць у гэтым на месцах неабходную дапамогу. «Лю-дзям неабходна тлумачыць, што кампанія прэзідэнцкіх выбараў — гэта выпрацоўка стратэгіі руху наперад, а не спаборніцтва, хто больш і эмацыянальней пералічыць існуючыя ў краіне праблемы. Мы ведаем гэтыя праблемы, разумеем іх вытокі, але неабходна, каб гэта разуменне было даведзена і да выбаршчыкаў», — сказаў дэпутат.
Гаворачы аб замежных наглядальніках, якія будуць удзельнічаць у маніторынгу выбараў, Віктар Русак нагадаў, што прадугледжваецца прысутнасць прадстаўнікоў шэрагу замежных дзяржаў. Прыняць удзел у маючых адбыцца прэзідэнцкіх вы-барах гатовы больш за 70 % грамадзян Беларусі.
Такія дадзеныя апытання, праведзенага Цэнтрам сацыялагічных і палітычных даследаванняў БДУ, агучыў дырэктар цэнтра Давід Ротман у тэлевізійнай праграме «Галоўны эфір».
«Гэта лічба даволі адносная, але больш за 70 % гатовы прыняць удзел у выбарах. Хутчэй за ўсё так і будзе. Гэта даволі вялікі працэнт на сённяшні дзень. У далейшым ён можа ўзрастаць. Можна ўжо цяпер займацца прагнозамі, і яны будуць даволі дакладныя», — сказаў сацыёлаг.
Ён адзначыў, што суадносіны ацэнкі ўлады і апазіцыі рэспандэнтамі разыходзяцца дыяметральна процілегла. «Мы разлічваем гэта ў інтэрвале ад мінус 1 да плюс 1 у балах. Узровень даверу да ўлады каля 0,5, бліжэй да адзінкі, а да апазіцыі — мінус 0,5, гэта велізарная розніца», — пракаменціраваў Давід Ротман.
Паводле яго слоў, сітуацыя ва Украіне ўплывае на павышэнне даверу да дзеючай улады. «Гэта адназначна, таму што наша краіна робіць усё магчымае, каб нейкім чынам дапамагчы пераадолець украінцам праблемныя сітуацыі, — падкрэсліў сацыёлаг.
Давід Ротман паведаміў, што ў ходзе апытання рэспандэнтам была зададзена наступная пазіцыя — што вы зробіце, калі сітуацыя ў краіне будзе пагаршацца? У адказах на гэта пытанне беларусы прадэманстравалі высокі ўзровень свядомага падыходу да вырашэння розных праблем. Амаль палавіна апытаных адказалі, што будуць вырашаць праблемы самастойна, крыху менш за палавіну будуць чакаць лепшых часоў. Паказчык па пазіцыі «падтрымаю змену ўлады ўзброеным шляхам» — нуль. «Гэта значыць, што ніякага значнага ўзроўню агрэсіўнасці ў паводзінах нашых людзей няма і не будзе, а, значыць, у нас не можа быць ніякіх каляровых рэвалюцый. Весці аб гэтым размову не даводзіцца», — рэзюмаваў Давід Ротман.
Беларусы, нягледзячы на цяжкасці, захоўваюць даволі высокую ступень аптымізму.
БелТА.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top