Дзень Незалежнасці — памяць пра пакаленне пераможцаў і наша адзінства

Дзень Незалежнасці — памяць пра пакаленне пераможцаў і наша адзінства

Якімі толькі прыгожымі словамі мы не называем нашу краіну! Белая Русь. Зямля пад белымі крыламі. Край блакітных азёр і зялёных лясоў. Край, дзе цвітуць валошкі і зязюльчыны ручнікі. Зямля Максіма Ба-гдановіча, Янкі Ку-палы і Уладзіміра Караткевіча…
Але ёсць і такі выраз — шматпакутная Беларусь… Легенды і паданні, гістарычныя дакументы расказваюць пра яе мінулае. Неаднойчы шлях варожых полчышчаў праходзіў праз яе маляўнічыя і непаўторныя краявіды. Пакутавала, але не здавалася карэннае насельніцтва. З папялішчаў адбудоўваліся гарады і вёскі. Усе верылі ў лепшую будучыню, аддаючы максімум сіл і здароўя для яе набліжэння. Менавіта так было і ў гады Вялікай Айчыннай вайны, дзе Беларусь страціла мільёны жыццяў: кожны трэці загінуў ці памёр ад ран і калецтваў.
“Менавіта ў гады акупацыі, — прагучала на мітынгу з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, што адбыўся 3 ліпеня ў Жабінцы ля помніка загінулым воінам і партызанам, — ішла сапраўдная бітва за свабоду і незалежнасць роднай зямлі. Яна згуртавала народ, адрадзіла ў ім нябачны раней пад’ём патрыятызму і мужнасці, гераізму і стойкасці. Воляй беларускага народа 3 ліпеня — Дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў — стаў галоўным дзяржаўным святам незалежнай Беларусі”.
Традыцыйна святкаванне Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь пачалося з шэсця да помніка загінулым воінам і партызанам калоны, у якой былі прадстаўнікі працоўных калектываў, моладзь Жабінкаўшчыны і, вядома, удзельнікі барацьбы з фашызмам, каб нізка схіліць галовы перад памяццю тых, хто не дажыў да светлага вызвалення. Мы ў вечным даўгу перад кожным, хто змагаўся з фашызмам са зброяй у руках, хто вырошчваў хлеб на акупіраванай тэрыторыі, выпрабоўваў нечалавечыя пакуты ў канцэнтрацыйных лагерах ці на прымусовых работах.
Са святам, якое аб’ядноўвае ўсіх, хто шануе слаўную гісторыю сваёй Айчыны і верыць у яе годную будучыню, павіншаваў старшыня райвыканкама Фёдар Фёдаравіч Каланчук, які адзначыў:
“У гэты знамянальны дзень хачу выказаць шчырую ўдзячнасць ветэранам, хто са зброяй у руках змагаўся супраць акупантаў, хто дапамагаў абараняць родную зямлю ў тыле і на акупіраванай тэрыторыі.
Удзячнасць усім, хто з руін і попелу адрадзіў наш агульны дом — Беларусь.
Важным палітычным вынікам Другой сусветнай вайны стала прызнанне міжнароднай супольнасцю значнага ўкладу беларускага народа ў перамогу над фашызмам. Наша краіна ўвайшла ў лік заснавальнікаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і з’яўляецца паўнапраўным суб’ектам міжнароднай палітыкі. Мы неаднойчы выступалі аўтарам важнейшых ініцыятыў у ААН па спыненні міжнароднага наркатрафіку, гандлю людзьмі, адстойвалі традыцыйныя сямейныя каштоўнасці”.
Фёдар Фёдаравіч падкрэсліў, што сёння Беларусь энергічна пашырае геаграфію кантактаў, умацоўваюцца адносіны з такімі буйнымі дзяржавамі, як Кітай і Індыя, развіваецца цеснае супрацоўніцтва з краінамі Лацінскай Амерыкі, вядзецца пошук агульных кропак сутыкнення з дзяржавамі Афрыкі і Паўднёва-Усходняй Азіі; прызнанню пазіцый Беларусі на сусветнай арэне служыць удзел яе ў маштабных інтэграцыйных працэсах; краіна стала ініцыятарам стварэння на постсавецкай прасторы такіх структур, як Саюзная дзяржава, Мытны саюз, а затым і Еўразійскі эканамічны саюз, што дае магчымасць сумесна пераадольваць крызісы і знаходзіць новыя шляхі развіцця.
А яшчэ кіраўнік раёна заўважыў: “Галоўнай задачай развіцця эканомікі быў, ёсць і павінен заставацца рост якасці жыцця і дабрабыту людзей. Гэтым прынцыпам мы ніколі не паступіліся, таму што Беларусь — дзяржава для народа… Сёння мы з гонарам заяўляем, што яна самастойная і суверэнная”.
Галасы выступоўцаў праносяцца над галовамі ўдзельнікаў мітынгу, у прыватнасці старшыні раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання ветэранаў В.М.Шышчыца. Васіль Міхайлавіч сказаў: “Старэйшае пакаленне добра памятае, як 1124 дні фашысты імкнуліся навесці новы парадак. За гады акупацыі народ панёс вялікія страты: загінуў кожны трэці жыхар нашай краіны, з якіх большая палавіна мірнага насельніцтва — жанчыны, старыя і дзеці. Фашысты расстралялі, спалілі, закатавалі ў засценках толькі каля 2 тысяч жабінкаўцаў, пакінулі крывавы след у 48 населеных пунктах. Больш як 400 чалавек былі насільна выгнаны ў рабства ў Германію. Але, як падкрэсліў В.М.Шышчыц, нягледзячы на пакуты, народ згуртаваўся і паўстаў адзіным фронтам у барацьбе з ворагам; больш як адзін мільён сваіх сыноў і дочак Беларусь накіравала на фронт; у тыле вялася ўсенародная барацьба, якая й прывяла краіну да свабоды і незалежнасці; ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, якіх на Жабінкаўшчыне засталося 35, падтрымліваюць палітыку, што право-дзіцца прэзідэнтам і ўрадам, актыўныя ва ўсіх палітычных мерапрыемтвах.
Ад маладых дзяржава чакае новых ідэй і смелых пачынанняў у навуцы, эканоміцы, культуры, сацыяльным і палітычным жыцці грамадства. Юнакі і дзяўчаты — гэта светлае і надзейнае будучае нашай краіны.
На мітынгу ад моладзі Жабінкаўшчыны выступіў пераможца раённага конкурсу “Малады чалавек года” ў галіне сацыяльнай сферы, хормайстар клуба ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод” Аляксандр Чарнушыч, які сказаў, што самае прыемнае для маладых — жыць сярод шчаслівых людзей нашай краіны; умець радавацца і суперажываць, бачыць парог роднага дома, блакітнае неба над зямлёй; быць удзельнікам матэрыяльных дасягненняў і здзяйсненняў. І, як зазначыў Аляксандр, гэты капітал мы атрымалі дзякуючы подзвігу дзедаў і прадзедаў, што адваявалі права на свабоду і мірнае жыццё.
Пад час мітынгу былі хвіліна маўчання, вянкі і кветкі да помніка загінулым воінам і партызанам у барацьбе з фашызмам за волю і незалежнасць. Вянок ад выканаўчай і распарадчай уладаў усклалі старшыні райвыканкама Ф.Ф.Каланчук і райсавета С.В.Мартысюк.
Мітынг аб’яўляецца закрытым, свята пера-мяшчаецца ў ГДК, у гарадскі парк, дзе адбыліся канцэрт “Славім імя тваё, Беларусь”, конкурс малюнкаў на асфальце “Я малюю свет”, адкрытае першынство г.Жабінка ў футболе, кніжна-ілюстраваная выстава Жабінкаўскай раённай цэнтралізаванай сістэмы “Заўсёды жыві і квітней, Беларусь”, іншыя.
Завяршыліся святочныя мерапрыемствы акцыяй “Спяём гімн разам”.
Людміла КОСЦІНА.
На здымках: у час святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Жабінцы.
Фота Святланы КІСЛАЙ і Паўла Астаповіча.

_DSC6338 _DSC6339 IMG_9771 _DSC6383 _DSC6358 _DSC6448 IMG_9812 шашки дети русуют на асфальте фк росток

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top