Тэхніка рыхтуецца, колас наліваецца

Тэхніка рыхтуецца, колас наліваецца

IMG_9631

На мінулым тыдні пад старшынствам Ф.Ф.Каланчука адбылося выязное пасяджэнне райвыканкама з удзелам кіраўнікоў і аграномаў сельскагаспадарчых арганізацый раёна, на якім абмяркоўвалася гатоўнасць сельгас-прадпрыемстваў да жніва.
Спачатку ўсе былі запрошаны на механічны двор СВК “Рагазнянскі”. Тут, на пляцоўцы, стаялі шэсць зернеўборачных камбайнаў — па тры КЗС-12 і КЗС-10. Як запэўніў старшыня гаспадаркі А.В.Семянюк, “хоць заўтра ў поле”:
— За жніво-2015 я абсалютна спакойны. Уборачная плошча зерневых і зернебабовых немалая — 1860 гектараў, плюс 240 гектараў адведзена пад рапс. З улікам апошняга нагрузка на камбайн складае 350 гектараў. Дарэчы, самая вялікая ў раёне. Упэўнены, нашы высокакваліфікаваныя механізатары годна справяцца з задачай. Тэхніка падрыхтавана і чакае свайго выхаду ў поле. У камбайнах усё падрэгулявалі, падцягнулі, змазалі, сапсаванае замянілі. На рамонт іх спатрэбілася нямнога — каля 100 мільёнаў рублёў. Яшчэ адзін камбайн — КЗС-7 — сёлета не будзе задзейнічаны. Маем дзве выязныя бочкі для вады, прэсы. З гэтым праблем няма. Цяжкасці адчуваем толькі ў адвозцы збожжа: сваіх аўтамабіляў мала, даводзіцца прасіць дапамогі ў мехатрада ААТ “Жабінкаўская сельгастэхніка”. Спа-дзяюся, што вырашым і гэтае пытанне станоўча: у бліжэйшых планах набыццё двух трохвосевых МАЗаў. Недахопу ў рабочых руках мы не адчуваем. Людзей паважаем і клапоцімся, каб ім было прыемна ў нас працаваць.
У пацвярджэнне сваіх слоў А.В.Семянюк правёў прысутных у бытавыя памяшканні, мехмайстэрні, пакоі адпачынку. Не ў кожнай майстэрні можна пабачыць прыгожую сучасную плітку на сценах і сайдынг на столі. А як утульна ў пакоях адпачынку! Раздзявальні, душавыя і санвузел — можна толькі пазайздросціць. Чысціня на тэрыторыі адпаведная. “Адышлі ўжо ў нябыт часы, калі пад ногі ляцелі непатрэбныя паперкі і акуркі. І ў вёсцы трэба працаваць і жыць культурна”, — падкрэсліў старшыня.
Потым удзельнікі пера-ехалі ў ААТ “Жабінкаўская сельгастэхніка”. Там дырэктар У.М.Дземідзюк далажыў, якую дапамогу іх таварыства прапануе земляробам пад час жніва. Два іх зернеўборачныя камбайны плануецца ўключыць у работу ў СВК “Маціевічы” і ПУАП “Азяты”. У ААТ “Жабінкаўская сельгастэхніка” арга-нізавана тры звяны на ўборку саломы: па тры прэспадборшчыкі і пагрузчыкі і шэсць прычэпаў для тран-спарціроўкі саломы. Для дастаўкі збожжа хлебанарыхтоўчым прадпрыемствам рых-туецца 14 аўтамабіляў. Каб праводзіць рамонт у палявых умовах, тут таксама арганізаваны брыгады з перасоўным зварачным апаратам. Майстар-наладчык С.А.Кірылін расказаў пра асноўныя наладкі і рэгуліроўкі зернеўборачнага камбайна (жняяркі, пальцавага ме-ханізму, шнэка і інш.) пры падрыхтоўцы яго да жніва.
Галоўны дзяржаўны інжынер-інспектар у ахове працы, транспартнай і пажарнай бяспекі райсельгасхарчу У.М.Гапанюк яшчэ раз нагадаў, што няшчасных выпадкаў на жніве нельга дапусціць, засяродзіў увагу на інструктажы і выкананні ўсімі работнікамі правіл бяспекі на хлебнай ніве.
Практычную частку семінара змяніла тэарэтычная. Яна мела працяг у актавай зале таварыства. Галоўны спецыяліст у раслінавод-стве райсельгасхарчу А.А.Якімчук далажыла, які праведзены догляд пасеваў ўраджаю 2015 года.
Зерневыя і зерне-бабовыя культуры пасеяны на плошчы 15451 га, з іх азімыя займаюць 8128 га. Адзначалася, што вясной двойчы ўносіліся азотныя ўгнаенні пад азімыя зерневыя (з разліку 68 кг дз.р. на 1 га) і іншыя культуры, праводзілася іх хімічная апрацоўка. Зараз апрацоўваюцца зерневыя ад хвароб і шкоднікаў. Стаіць задача сабраць 57300 тон збожжа і 5600 тон масланасення рапсу.
Начальнік аддзела арганізацыі вытворчасці А.У.Чэрнік расказаў, як у гаспадарках пад-рыхтаваліся да важнай уборачнай кампаніі. У прыватнасці, адзначыў, што для ўборкі хлебнай нівы па стане на 22 чэрвеня ў раёне ёсць 64 зернеўборачныя камбайны, з іх 54 — ужо адрамантаваны і гатовыя, падбіраць салому ёсць 44 прэспадборшчыкі (38 гатовыя), 32 пагрузчыкі і 35 спецыяльных прычэпаў.
Нагрузка на камбайн (без уліку рапсу) мінімальная — 144 га ў СВК “Шпіталі”, максімальная — 307 у СВК “Рагазнянскі”. За кожным зернеўборачным камбайнам замацаваны грузавы аўтамабіль і 14 абсталяваны для выканання дзяржзаказу.
Тэмпы і якасць уборкі пры любых умовах надвор’я вызначаюць сродкі сушкі збожжа. Для дапрацоўкі яго плануецца ўключыць 14 комплексаў і 7 мабільных зернесушылак тыпу “Мекмар”. 31 аўтамабільныя вагі ў гаспадарках павераны і спраўныя.
Каб правесці жніво аператыўна, неабходна 820 тон дызпаліва, 75 тон бензіну і 12 тон масла. На набыццё ГЗМ і прыроднага газу (на сушку збожжа) патрэбна 11 мільярдаў рублёў.
Аляксандр Уладзіміравіч у сваім выступленні падкрэсліў, што тэхнічная забяспечанасць дазваляе правесці ўборку ўраджаю зерневых і зернебабовых за 12-14 дзён. Няхай гэтаму спрыяе надвор’е!
Па абмеркаваным пы-танні выканкам прыняў адпаведнае рашэнне.
Святлана БЯЛЯК.

На здымку: тэхніка да жніва-2015 у СВК “Рагазнянскі” гатовая.
Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top