Звінелі галасы юнацтва

Звінелі галасы юнацтва

IMG_8967 _DSC2025 _DSC2064

Агляд-конкурс “Галасы юнацтва-2015” — культурнае, мастацка-творчае мерапрыемства, якое спрыяе развіццю культуры, адраджэнню народнай творчасці. Ён праводзіцца з мэтай далейшага развіцця і папулярызацыі разнажанравага эстраднага мастацтва, павышэння выканаўчага майстэрства калектываў і асобных выканаўцаў, выяўлення і развіцця творчых здольнасцяў дзяцей і моладзі, стварэння неабходных умоў для раскрыцця новых маладых талентаў і далучэння іх да ўдзелу ў гэтым аглядзе. Арганізатары фэсту — аддзел ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі райвыканкама ставілі на мэце яшчэ й пошук і раскрыццё новых жанраў і стылевых накірункаў у ім, арганізацыю вольнага часу дзяцей і моладзі.
У раённым аглядзе-конкурсе “Галасы юнацтва-2015” удзельнічалі ансамблі і студыі эстраднай песні, інструментальныя эстрадныя і танцавальныя калектывы, асобныя выканаўцы.
Нагадаю, што агляд-конкурс праводзіўся ў тры туры. У першым творчым кіраўнікі ўстаноў культуры і адукацыі сумесна з кіраўнікамі калектываў і фарміраванняў рыхтавалі і адбіралі выканаўцаў для ўдзелу ў другім. Было адабрана 70 выканаўцаў. Для ўдзелу ў другім адборачным туры кожная ўстанова рыхтавала праграму выступлення з удзелам лепшых эстрадных калектываў і асобных выканаўцаў. На конкурсны трэці трапілі выканаўцы-пераможцы другога. Іх было 40.
Раённы конкурс праводзіўся ў трох намінацыях: эстрадныя песня, інструментальная музыка і танец. Журы вызначала пераможцаў у кожнай з іх у чатырох узроставых групах: ад 7 да 10 гадоў, ад 11 да 14, ад 15 да 18 і ад 19 да 31.
Пераможцамі раённага агляду-конкурсу ва ўзроставай групе ад 7 да 10 гадоў у намінацыі “Эстрадная песня” сталі: лаўрэатамі І-ай ступені Надзея Чэчалева (клуб ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод”), ІІ-ой — Вераніка Анташок (ДУА “Ленінская дзіцячая школа мастацтваў”) і ІІІ-яй — Злата Лукашэвіч (ДУА “Жабінкаўская дзіцячая школа мастацтваў”); дыпламантамі І-ай ступені — Мелання Муха (клуб ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод”), ІІ-ой — ансамбль “Балаганчык” (клуб ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод”) і ІІІ-яй — ансамбль “Вяснушкі” (ДУА “Жабінкаўская дзіцячая школа мастацтваў”). У намінацыі “Эстрадная інструментальная му-зыка” прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам. Лаўрэатамі ІІ-ой ступені прызнаны фартэпіянны дуэт у складзе Кацярыны Максімчук і Яўгена Андрасюка з ДУА “Жабінкаўская дзіцячая школа мастацтваў”. У намінацыі “Эстрадны танец” вызначаны толькі дыпламант ІІ-ой ступені. Ім сталі групы “Непаседы” з гарадскога Дома культуры і “M&M” з ДУА “Жабінкаўская дзіцячая школа мастацтваў”.
Ва ўзроставай групе ад 11 да 14 гадоў у намінацыі “Эстрадная песня” дыпломы лаўрэатаў атрымалі: І-ай ступені Юрый Фіцнер з клуба ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод”, ІІ-ой — вакальная студыя “Золак” з ГДК і ансамбль “Карамелькі” з цукразаводскага клуба, ІІІ-яй — Лізавета Валошчык з Ленінскай дзіцячай школы мастацтваў. Дыпламантамі І-ай ступені прызнаны: Настасся Калячка з ГДК, ІІ-ой — Валянціна Кайзер і Ірына Шчэрбін — з Ленінскай і Жабінкаўскай дзіцячых школ мастацтваў, а таксама Аляксандра Свіціч з Крыўлянскага Дома культуры. У намінацыі “Эстрадная інструментальная музыка” лаўрэатам ІІ-ой ступені названы скрыпічны ансамбль Жабінкаўскай дзіцячай школы мастацтваў.
У намінацыі “Эстрадная песня” ва ўзроставай групе ад 15 да 18 гадоў дыпломы лаўрэатаў атрымалі: І-ай ступені Аляксандра Мартынчук, ІІ-ой — Герман Смаршчок з гарадскога Дома культуры і цукразаводскага клуба,
ІІІ-яй — Святлана Флейсман — з Ленінскай дзіцячай школы мастацтваў. Дыпламантамі названы: І-ай ступені Марына Базылюк з Жабінкаўскай дзіцячай школы мастацтваў і ІІ-ой — Ігар Захараў з Азяцкага СЦК і вольнага часу.
Самы лепшы танец у адпаведнай намінацыі паказалі танцоры групы “Stardas” з ГДК.
Ва ўзроставай групе ад 19 да 31 года ў намінацыі “Эстрадная песня” дыпломы лаўрэатаў І-ай ступені атрымалі Ганна Макавецкая, ІІ-ой — Аксана Пракошына, ІІІ-яй — Настасся Тэраз. Дзяўчаты выступалі адпаведна ад РАМЦ аддзела ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі райвыканкама, гарадскога Дома культуры і Старасельскага сельскага клуба. Дыпламантамі І-ай ступені ў гэтай намінацыі прызнаны Юлія Язерская і Юлія Уласюк з Ленінскай і Жабінкаўскай дзіцячых школ мастацтваў.
Ірына ДУЛЕВІЧ, дырэктар РАМЦ аддзела ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі райвыканкама.
Фота Святланы БЯЛЯК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top