Выконваюцца ўсе 34 нарматывы

Выконваюцца ўсе 34 нарматывы

IMG_4460 IMG_4446 IMG_4482 IMG_4452

У склад Жабінкаўскага сельсавета пасля рэарганізацыі ўваходзіць 17 населеных пунктаў, сярод іх — аграгарадок Вялікія Якаўчыцы. На 1 студзеня 2015 года тут пражывала 2118 чалавек, з якіх — 1176 працаздольнага ўзросту. Задача мясцовай улады — забяспечыць для іх мінімальны ўзровень дзяржаўных гарантый сацыяльнай абароны. У сельсавеце ўстаноўлены 34 нарматывы сацыяльных стандартаў абслугоўвання насельніцтва, і ўсе яны поўнасцю выконваюцца.
ВОЗЬМЕМ сферу культуры. У нас працуюць Якаўчыцкі і Здзітаўскі сельскія клубы, Залуззеўскі дом народнай творчасці, адна бібліятэка. Галоўны напрамак іх работы — абслугоўванне вяскоўцаў розных узроставых катэгорый, развіццё самадзейнай творчасці, адраджэнне беларускай культурнай спадчыны. Сельскія культработнікі праводзяць святы народнага календара, пры падрыхтоўцы гэтых мерапрыемстваў выкарыстоўваюцца мясцовыя матэрыялы, абрады, фальклор. У бібліятэцы ёсць камп’ютар, падключаны інтэрнэт, працуе электронная пошта. Яе чытачы — моладзь і людзі шаноўнага ўзросту.
Установы адукацыі цесна ўзаемадзейнічаюць з установамі культуры ў арганізацыі вольнага часу мясцовага насельніцтва і прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў сярод непаўнагадовых. Выконваецца нарматыў забяспечанасці вучняў перса-нальнымі камп’ютарамі.
За медыцынскае абслугоўванне адказваюць работнікі трох фельчарска-акушэрскіх пунктаў — Пшанайскага, Залуззеўскага і Якаўчыцкага. Два разы ў месяц на ФАПы прыязджае ўчастковы тэрапеўт, каб аглядзець дыспансерных хворых, наведаць дома адзінокіх грамадзян. Летась быў завершаны рамонт Залуззеўскага ФАПа, на што, безумоўна, станоўча адрэагавалі і медыкі, і вяскоўцы.
Гандлёвым аб-слугоўваннем ахоплены ўсе населеныя пункты сельсавета праз магазіны Жабінкаўскага філіяла ГУП “Брэсцкая міжраённая гандлёвая база” ў Здзітаве, Шчэгліках, Пшанаях і аграгарадку Вялікія Якаўчыцы. На выездзе аўтамагазін працуе па зацверджаным графіку. На жаль, ёсць скаргі жыхароў на недастатковы асартымент тавараў. У вёсках Залуззе і Курпічы насельніцтва дадаткова абслугоўваецца аўтамагазінам сеткі “Еўрагандаль”.
НАШ СЕЛЬСАВЕТ знаходзіцца ў зоне абслугоўвання комплексных прыёмных пунктаў мікрараёна цукровага завода і аграгарадка Вялікія Якаўчыцы. Тут прымаюцца заяўкі ад мясцовых жыхароў і аказваюцца паслугі па 17 відах, у тым ліку па 11 сацыяльна значных.
Поўнасцю выконваецца нарматыў асвятлення вуліц. У мінулым годзе на добраўпарадкаванне населеных пунктаў сельсавета было зрасходавана 399,1 млн. руб., у тым ліку на вулічнае асвятленне — 127 млн. руб. Праведзены бягучы рамонт вуліц Спакойная, Палявая, Кароткая, Зарэчная, у квартале індывідуальнай забудовы “Здзітава”. Уведзена ў эксплуатацыю 19 жылых дамоў агульнай плошчай 2224,2 кв. м, у тым ліку з дзяржаўнай падтрымкай — 1421,9 кв. м. Сёлета завершана будаўніцтва 11 дамоў агульнай плошчай 1433 кв. м, у тым ліку грамадзянамі, якія стаялі на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, — 794 кв. м.
Выконваецца нарматыў санітарнай ачысткі вёсак сельсавета. Распрацавана схема добраўпарадкавання ўсіх населеных пунктаў, якая ўзгоднена з раённым цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі. Смецце вывозіцца цэнтралізавана смеццявозам, устаноўлены таксама кантэйнеры для збору бытавых адходаў. Санітарна-кантрольнай брыгадай рэгулярна праводзяцца рэйды ў выяўленні несанкцыянаваных звалак смецця і бытавых адходаў.
Насельніцтва сельскага Савета абслугоўваюць аддзяленні паштовай сувязі ў г.Жабінка і аграгарадку Вялікія Якаўчыцы. Пошта дастаўляецца 5 разоў у тыдзень. Тэрыторыя сельсавета поўнасцю пакрываецца сеткай сотавых аператараў. Забяспечваецца магчымасць аказання паслуг шырокапалоснага доступу ў сетку інтэрнэт, аднак ёсць скаргі на нізкую якасць сувязі ў некаторых населеных пунктах.
У ХОДЗЕ рэалізацыі зацверджаных рашэннем Жабінкаўскага раённага выканаўчага камітэта мерапрыемстваў у выкананні Дзяржаўнай праграмы водазабеспячэння і водаадвядзення “Чыстая вада” на 2011-2015 гады летась уведзены ў дзеянне аб’ект “Водазабеспячэнне квартала індывідуальнай жылой забудовы вуліц Палявая, Зарэчная і Кароткая ў в.Здзітава”. Агульная працягласць сетак — 2517 пагонных метраў, асвоена 587,9 млн. руб. сродкаў з абласнога бюджэту.
На ўсе крыніцы водазабеспячэння ёсць аператыўныя схемы збудаванняў і сетак водаправодаў, праекты зон санітарнай аховы, пашпарты артэзіянскіх свідравін. Забяспечваецца пастаянны кантроль якасці пітной вады ў адпаведнасці з распрацаванымі праграмамі вытворчага кантролю.
Водаправоды, якія ўтрымліваюцца на балансе КУШВП ЖКГ “Жабінкаўская ЖКГ”, знаходзяцца ў здавальняючым санітарна-тэхнічным стане. Праведзены касметычны рамонт павільёнаў свідравін, парадак на тэрыторыі зон строгага рэжыму.
Якасць пітной вады пасля апрацоўкі на станцыі абезжалезвання адпавядае гігіенічным нарматывам па санітарна-хімічных паказчыках. Летась у ходзе дзяржсаннагляду былі даследаваны пробы пітной вады з крыніц цэнтралізаванага водазабеспячэння, камунальных і ве-дамасных водаправодаў. Нестандартных проб па мікрабіялагічных паказчыках не было. Не адпавядалі гігіенічным нарматывам утрымання жалеза пробы вады з цэнтральнага вода-забеспячэння (29%), з камунальных водаправодаў (10%), ведамасных (22%). Найбольш перавышаюць нарматыўныя паказчыкі ўтрымання жалеза ў вадзе ў цэнтралізаваных сістэмах водазабеспячэння аграгарадка Вялікія Якаўчыцы. Гэтыя факты сведчаць пра тое, што тут патрэбна будаўніцтва станцыі абезжалезвання. Аднак на ўзвядзенне такога аб’екта пакуль няма фінансавых сродкаў.
Пытанні ўкаранення нарматываў дзярж-стандартаў знаходзяцца на пастаянным кантролі сельвыканкама. Пры-маюцца дадатковыя меры ў павышэнні ўзроўню абслугоўвання і якасці паслуг насельніцтва. Ёсць шэраг праблем, якія патрэбна рашыць: газіфікацыя населеных пунктаў, будаўніцтва новых вуліц у кварталах забудовы і рамонт старых, узвядзенне гандлёвых аб’ектаў і павышэнне якасці аказваемых гандлёвых паслуг. Пра ўсё гэта ведаюць дэпутаты нашага сельсавета і будуць прыкладаць усе намаганні, каб забяспечыць насельніцтву якасную жыццядзейнасць.
Галіна АКУЛІЧ, старшыня Жабінкаўскага сельвыканкама.

На здымках: фельчар Залуззеўскага ФАПа Т.М.Маёрава; вуліца Палявая ў в.Здзітава; бібліятэкар Якаўчыцкай бібліятэкі Н.П.Паўловіч; група энтузіястаў зрабіла ля в.Здзітава стадыён.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top