На улице Котовского обновили фонарь

На улице Котовского обновили фонарь

Святло адноўлена на вул.Катоўскага
Мой дом на вул.Катоўскага — паблізу рынка, дзе нярэдка гандлююць парасятамі, курамі, іншай жыўнасцю. Таму з самай раніцы нярэдка тут збіраецца шмат тых, хто хоча нешта прадаць ці нешта прыдбаць. Аднак на перакрыжаванні маёй вуліцы з Рабочым завулкам на слупе не гарыць ліхтар, што выклікае нязручнасць і ў мясцовых жыхароў, і ў прыезджых. Не аднойчы звярталася ў ЖКГ па дапамогу, званіла і ў чэрвені, і ў жніўні. Калі ўсё ж стане святлей ля маёй хаты?
М.РАМАНЮК, жыхарка з вул.Катоўскага ў Жабінцы.

Як запэўніў дыспетчар КУШВП ЖКГ “Жабінкаўская ЖКГ” М.С.Юрчук, ужо сёння (размова адбывалася 13 верасня) святло будзе неадкладна адноўлена на згаданым перакрыжаванні. Зварот жыхаркі аператыўна быў разгледжаны на планёрцы пры галоўным інжынеры і прызнаны слушным. Тлумачыў сітуацыю начальнік участка энергагаспадаркі С.С.Клімук. Летам, калі была вялікая працягласць светлавога дня, дзеля эканоміі энергіі змяншалася асвятлення на пабочных гарадскіх вуліцах. Так было і на вул.Катоўскага, дзе гарэлі не ўсе ліхтары. Неадкладна на месца выехала брыгада ў складзе двух спецыялістаў на аўтавышцы з гідрападымальнікам. Хутка гэтае пытанне вырашылася станоўча.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top