У райвыканкаме

У райвыканкаме

IMG_1121Чарговае пасяджэнне райвыканкама адбылося пад старшынствам Ф.Ф.Каланчука.
НАЧАЛЬНІК землеўпарадкавальнай службы райвыканкама Л.М.Сакалова далажыла аб выкарыстанні зямель і дзяржаўным кантролі за захаваннем зямельнага заканадаўства ў садаводчых таварыствах. На тэрыторыі нашага раёна іх 28, якія займаюць 241,6 га. Як паведаміла Лілія Мікалаеўна, у 26 правераных іх службай садаводчых таварыствах выяўлена 439 невыкарыстоўваемых зямельных участкаў.
Райвыканкамам накіравана 98 прадпісанняў уладальнікам садовых участкаў аб неабходнасці іх выкарыстання, а 64 былыя гаспадары адшукваюцца. Землеўпарадкавальнай службай вынесена 7 пастаноў па адміністрацыйных правапарушэннях. 281 участак, які не выкарыстоўваўся, забраны ў садаводчых таварыстваў, перададзены ў землі запасу, а таксама ўключаны ў пералік свабодных для далейшага выдзялення грамадзянам. Садаводчае таварыства “Дружба-2” знаходзіцца ўнутры ляснога масіву, частка земляў тут зарасла драўнінна-хмызняковай расліннасцю, ранейшыя “дачы” сталі нікому непатрэбныя. Гэтыя землі прапанаваны для перадачы Кобрынскаму вопытнаму лясгасу. Дарэчы, на зямельныя ўчасткі для калектыўнага садаводства ў Жабінкаўскім раёне попыт невысокі. Так, пры вялікай колькасці іх (458), у першым паўгоддзі 2015 г. грамадзяне пажадалі ўзяць толькі 25.
Як гаварылася на выканкаме, работа ў выяўленні зямельных участкаў, якія не выкарыстоўваюцца, іх адабранне і пераразмеркаванне ў садаводчых таварыствах, павінна быць пастаяннай.
АБ СТАНЕ рэцыдыўнай злачыннасці на тэрыторыі Жабінкаўскага раёна праінфармаваў начальнік РАУС А.Я.Лагота. Адзначаецца нязначнае павелічэнне колькасці злачынстваў, што здзейснілі асобы, якія нідзе не працуюць і не вучацца, і маюць судзімасць (з 7 у 2014 г. да 8 у 2015-ым). На рахунку іншагародніх непрацуючых 6 злачынстваў, летась было 1.
Сёлета з месцаў пазбаўлення волі, выпраўленчых устаноў адкрытага тыпу, арыштных дамоў у раён прыбыло 7 асобаў. Ва ўпраўленні працы, занятасці і сацыяльнай абароны райвыканкама для гэтай катэгорыі забраніравана 25 месцаў. З мэтай стабілізацыі аператыўнай абстаноўкі, прафілактыкі правапарушэнняў і злачынстваў, здзейсненых асобамі, якія былі судзімыя, праведзены шэраг прафілактычных мерапрыемстваў з удзелам зацікаўленых службаў.
Разам з тым, як падкрэсліў дакладчык, у прафілактыцы рэцыдыўнай злачыннасці не ў поўнай меры задзейнічаны патэнцыял калектываў, прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, грамадскіх фарміраванняў. Сярод прычын здзяйснення рэцыдыўных злачынстваў называўся факт вялікай колькасці іншагародніх судзімых асобаў, не занятых працай і вучобай, іх нізкае матэрыяльнае становішча, злоўжыванне алкаголем.
ЯК ВЫКОНВАЕЦЦА ў раёне Дзяржаўная праграма развіцця турызму ў Беларусі на 2011-2015 гг., расказала загадчык сектара аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама А.М.Верамей. Развіццём дзіцячага і моладзевага турызму ў раёне займаюцца ДУА “Жабінкаўскі раённы цэнтр турызму і краязнаўства для дзяцей і моладзі”, ПТУП “Падарожнічаем разам” і “Находка-Тур”, “КРІСтур”. У гэтым навучальным годзе ў школах раёна было адкрыта 24 краязнаўчыя гурткі і 6 — эколага-біялагічных. Раённым гісторыка-краязнаўчым музеем у в.Малыя Сяхновічы за 5 месяцаў праведзена 35 платных экскурсій.
Працягваецца стварэнне сеткі аб’ектаў турыстычнай індустрыі. ПУП “Жылбудкамплект” рэалізуе праект “Лясная гавань”, а фермерская гаспадарка “Яквіл” заключыла дагавор на арэнду зямельнага ўчастка для будаўніцтва агратурыстычнага комплексу ва ўрочышчы “Сасновы Бор”.
Па ўсіх абмеркаваных пытаннях выканкам прыняў адпаведныя рашэнні.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top