Студыя “Вецер перамен” адчыніла дзверы

Студыя “Вецер перамен” адчыніла дзверы

_DSC3970 - копия

_DSC2764_DSC3956Цяпер у Доме культуры цукровага завода дзеці ў вольны час змогуць не толькі танцаваць і спяваць, але і гарманічна развівацца. Справа ў тым, што да вакальнай і танцавальнай студый “Цукарынка” і “Карамелька” дадалася яшчэ адна — “Вецер перамен”. Наведваць яе змогуць і зусім маленькія жабінкаўцы, якім споўнілася 2 годзікі. Адкрыццё студыі адбылося ў Міжнародны дзень абароны дзяцей. Гэтае сапраўднае свята для бацькоў і іх любімых гарэз арганізавалі педагог вышэйшай катэгорыі Алена Нічыпараўна Ціхамірава і практыкуючы псіхолаг Іна Іосіфаўна Мартынюк. — Гэта была мая мара — адкрыць сваю ўласную студыю развіцця, — расказвала Іна Іосіфаўна. — І на занятках па псіхатэрапіі я сустрэла аднадумцу Алену. Так нарадзілася ідэя стварыць сумесны праект. Рэалізаваць яго мы вырашылі ў мікрараёне цукровага завода. У мясцовым клубе знайшліся зручныя памяшканні. — Сёння ў нас свята, — дзялілася ўражаннямі Алена Ціхамірава. — І гэта не толькі наша свята. Мы стараліся зрабіць яго для дзетак і іх бацькоў. Адкрыццё ўдалося “ на выдатна”. Юныя госці мелі магчымасць пабываць на занятках, паўдзельнічаць у трэнінгах, забаўляліся ў конкурсах з аніматарам, а бацькі задавалі хвалюючыя іх пытанні. Што прапануе студыя “Вецер перамен” юным жабінкаўцам і іх татам і мамам? Тэатральна-творчая майстэрня “Чароўны свет казкі” запрашае хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўзросце ад 4 да 14 гадоў. Пад кіраўніцтвам вопытнага псіхолага Іны Мартынюк яны будуць развіваць сваё мысленне праз вобразы герояў казак. У арсенале псіхолага шматлікія метады арттэрапіі — казка-, песка-, лялькатэрапіі. Казкатэрапія дапаможа дзецям справіцца з неўрозамі. Маніпуляцыі з пяском супакояць, “натхняць” на вырашэнне эмацыянальных праблем, ра-заўюць дробную маторыку рук. Лялькатэрапія эфектыўна карэкціруе асобу дзіцяці, якое адчувае складанасці ў адносінах з бацькамі. Лялька ўдзе-льнічае ў невялікім спектаклі, сцэнарый якога звязаны з пэўнай праблемай малога. Такім чынам, праз лялечны пе-рсанаж можна навучыць яго паступаць інакш, даць яму выйсце са складанай сітуацыі. Дзеці на занятках змогуць працаваць з прыроднымі матэрыяламі, маляваць, складаць незвычайныя кампазіцыі, займацца арыгамі, лепкай. Многія бацькі ў імклівы час камп’ютарных тэхналогій заклапочаны тым, каб іх дзеці паспяхова спраўляліся са школьнай праграмай, селі за парты ўсебакова “падкаванымі”. Для дашкольнікаў тут створаны тры групы ўсебаковага развіцця. Самым маленькім гарэзам 2-3,5 гадоў у групе “Далонькі” прапануюць заняткі, на якіх яны змогуць развіваць мову, увагу, памяць, мысленне, маторыку рук. У групе “Расточкі” для 3,5-5-гадовых наведвальнікаў дадаецца англійская мова. Для 5-7-гадовых хлопчыкаў і дзяўчынак у групе “Матулін геній” спецыяльна падабраны практыкаванні, прысвечаныя падрыхтоўцы да школы. У студыю будуць запрашацца таксама дзіцячы лагапед-дэфектолаг і іншыя спецыялісты. “Вецер перамен” будзе карысны не толькі маленькім, але і іх бацькам. Спецыяльна для дарослых запланаваны курсы і семінары “Шчаслівае дзяцінства”, “Як выгадаваць генія”, “Як выжыць з цяжкім дзіцём”, “Сакрэты сямейнага дабрабыту”, “Сямейныя расстаноўкі па Б.Хелінгеру”, а таксама гульнёвыя заняткі “Дружная сям’я”. Спецыялісты абяцаюць дапамагчы справіцца са шматлікімі псіхалагічнымі праблемамі. Сярод іх — пераадольванне сарамлівасці і гіперактыўнасці, уменне кіраваць эмоцыямі (агрэсія, капрызы), фарміраванне адказнасці, упэўненасці, супраціўленне крадзяжу, ляноце і г.д., прафілактыка і карэкцыя жахаў, вырашэнне ўнутраных канфліктаў (крыўда, рэўнасць да сясцёр/братоў), карэкцыя адносін у сям’і і г.д. Тут дзеці не толькі змогуць развівацца, але і адпачываць пад час правядзення дзён нараджэння і вясёлых шоу-праграм. Напрыклад, можна будзе заказаць аква-грым. …Гульня для дзяцей — іх мова, а цацкі — словы. Для дарослых і спецыялістаў гульня — адзін з лепшых сродкаў для кантакту з “кветачкамі жыцця”.

Святлана БЯЛЯК. На здымках: заняткі вядзе Алена Ціхамірава, лялькатэрапію прапануе Іна Мартынюк, дзецям цікава ў студыі “Вецер перамен” Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top