“Канікулы без дыму і агню”

“Канікулы без дыму і агню”

IMG_8384Прыярытэтным накірункам у дзейнасці раённага аддзела надзвычайных сітуацый з’яўляецца работа з дзецьмі і моладдзю. Пад час канікулаў значна ўзрастае рызыка ўзнікнення пажараў праз дзіцячае свавольства з агнём.
З мэтай папярэджання надзвычайных сітуацый, гібелі і траўматызму дзяцей з імі праводзіцца адукацыйна-выхаваўчая работа па бяспечнай жыццядзейнасці.
У рамках рэспубліканскай акцыі “Канікулы без дыму і агню” работнікі райаддзела надзвычайных сітуацый сумесна з прадстаўнікамі цэнтра прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю ўстановы “Брэсцкае абласное ўпраўленне МНС Рэспублікі Беларусь” наведалі дзіцячы аздараўленчы лагер “Арляня” ва ўрочышчы “Сасновы бор” Жабінкаўскага раёна.IMG_8403 Дзеці атрымалі інфармацыю аб правілах паводзін у надзвычайных сітуацыях, а таксама аб тым, што трэба рабіць, каб не дапусціць іх. З мэтай замацавання ведаў ім былі паказаны відэафільмы на гэтую тэму. У заключэнне хлопчыкі і дзяўчынкі бліжэй пазнаёміліся з працай выратавальніка. Яна заключалася ў адзяванні баявой вопрат-кі, рабоце з рознымі інструментамі і іншым аварыйна-выратавальным абсталяваннем, ну і, вядома, водная феерыя. Усё гэта дзеці маглі паспрабаваць самастойна.
На многія пытанні яны з лёгкасцю адказвалі. Напрыклад, называлі нумар пажарнай аварыйна-выратавальнай службы, ведаюць, што трэба рабіць, каб не дапусціць загарання, а таксама асноўныя дзеянні на выпадак яго ўзнікнення, з упэўненасцю расказвалі як і чым трэба тушыць агонь.
Два месяцы лета наперадзе і акцыя будзе працягвацца.
Паважаныя бацькі! Беражыце жыццё дзяцей і вучыце іх правілам, бяспекі з самага ранняга дзяцінства.
Вікторыя КАДЗЕНСКАЯ, інспектар ІНіП Жабінкаўскага райаддзела надзвычайных сітуацый, лейтэнант унутранай службы.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top