Фабрычны робат замяніў 20 чалавек

Фабрычны робат замяніў 20 чалавек

Два гады на ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод” паспяхова дзейнічае фабрыка фасоўкі. Тут упакоўваецца салодкі тавар у папяровыя пакеты па 0,9, 1, 2 кг, сцікі па 5 г і жэліруючы прадукт.
Цукар падаецца ў фабрыку з завода па транспарцёры. З бункераў трапляе на фасовачныя машыны (іх тут чатыры). Аўтаматыка ўзважвае салодкі пясочак, засыпае яго ў пакеты, заклейвае, падае на канвеер. Далей шлях салодкай прадукцыі пралягае на паддоны, дзе палетуецца, потым з другога паверха апускаецца на першы, у склад. А там, у залежнасці ад пажаданняў заказчыка, накіроўваецца ў вагоны ці вялікагрузныя аўтамабілі._DSC5178
— Гэты працэс на фабрыцы фасоўкі стаў яшчэ больш аўтаматызаваным, — расказвае начальнік участка гатовай прадукцыі Віталь Уладзіміравіч Каракозаў. — Дадаткова ўстанавілі лінію аўтаматычнага палетавання і вагоннай загрузкі. Зманціравала гэтае абсталяванне нямецкая фірма. Складаецца лінія з дзвюх частак-транспарцёраў. Па першай зафасаваны з 10 пачак цукар накіроўваецца на паддоны і абмотваецца стрэйчплёнкай. Па другой лініі пачкі “едуць” непасрэдна ў вагон. Што дала гэтая мадэрнізацыя вытворчага працэсу? У першую чаргу, зведзена на нішто цяжкая манатонная фізічная праца тых грузчыкаў, якія складвалі цукар на паддоны, палетавалі яго, дастаўлялі паддоны ў склад з дапамогай тэльфераў. Цяпер усе гэтыя працэсы “ўзяла” на сябе аўтаматычная лінія, якая замяніла 4 укладчыкаў і транспарціроўшчыка ў кожнай змене. Зараз дастаткова аднаго аператара, наладчыка і вадзіцеля пагрузчыка.
— Аднак гэта не значыць, што з-за тэхнічнага прагрэсу 20 чалавек засталіся “па-за бортам”, — падкрэслівае Віталь Каракозаў. — Ім былі прапанаваны іншыя працоўныя месцы.
Як паказала практыка, і з такой невялікай колькасцю работнікаў на фабрыцы кожную змену фасуюць да 120 тон цукру (хоць “пашпартная” магутнасць лініі — да 100 тон). Зараз, калі распачаўся ягадны сезон, прадукцыя завода будзе дарэчы ўсім.
Святлана КІСЛАЯ.
На здымку:  вадзіцель пагрузчыка А.А.Дульскі.
Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top