У прыярытэце — добрыя справы

У прыярытэце — добрыя справы

IMG_9475IMG_9448 IMG_9482 IMG_9485Як вядома, у маі адбыўся VII з’езд Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. На ім з дакладам “Аб рабоце Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі за справаздачны перыяд і асноўных напрамках дзейнасці на 2015-2020 гады” выступіў яе старшыня М.С.Орда. Ён, у прыватнасці, адзначыў, што дзейнасць кіруючых органаў прафсаюза, членаў арганізацый і аб’яднанняў была накіравана на выкананне рашэнняў папярэдняга VI з’езда Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, далейшае ўмацаванне гэтага грамадскага руху, абарону працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў сваіх сяброў, павышэнне ўзроўню жыцця і прававой абароненасці работнікаў і будавалася на аснове канструктыўнага ўзаемадзеяння з выканаўчай і заканадаўчай уладамі і наймальнікамі.
Пасяджэнне Савета Жабінкаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў адбылося 17 чэрвеня, дзе былі абмеркаваны вынікі VII з’езда Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і меры па выкананні яго рашэнняў. Аб гэтым гаварыла старшыня Жабінкаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Ніна Уладзіміраўна Калыбская. Яна нагадала, што на з’ездзе прэм’ер-міністру краіны А.Кабякову было дадзена даручэнне да сярэдзіны наступнага года стварыць прафсаюзныя арганізацыі ва ўсіх вытворчых калектывах незалежна ад формы ўласнасці, а важным момантам у адносінах работнікаў будзе захаванне імі працоўнай дысцыпліны, таму што па-ранейшаму высокі працэнт няшчасных выпадкаў на вытворчасці: летась у краіне 150 чалавек загінулі на працы, практычна кожны пяты з іх быў у нецвярозым стане. Адсюль вынікае, што змагацца з гэтай шкоднай звычкай трэба агулам, тым болей што некаторыя кіраўнікі ўтойваюць факты траўм на вытворчасці, каб не выплачваць пацярпелым неабходныя кампенсацыі.
Ніна Уладзіміраўна паведаміла: “Тэхнічнай інспекцыяй працы Федэрацыі прафсаюзаў краіны за апошнія пяць гадоў было выяўлена 17 эпізодаў, прыхаваных ад расследавання. Фактычна іх больш, таму трэба быць больш рашучымі ў ліквідацыі гэтай праблемы. Дарэчы, паводле рэспубліканскага плана праверак аховы працы рэйдавымі групамі тэхнічнай інспекцыі ФПБ, у другім паўгоддзі яны наведаюць наш раён. Каб выглядаць дастойна, неабходна пра-доўжыць падбор кваліфікаваных, прынцыповых, актыўных, неабыякавых работнікаў для сумленнага вы-канання абавязкаў грамадскіх інспектараў у ахове працы”.
На якія яшчэ праблемы звярнула ўвагу старшыня Жабінкаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў? На многія. Ніна Уладзіміраўна Калыбская падкрэсліла, што неабходна далей развіваць мэтавыя сацыяльныя праекты, у прыватнасці, дабрачынную акцыю “Прафсаюзы — дзецям”; дарога маладых спецыялістаў на вытворчасць павінна ляжаць праз прафсаюзны камітэт, будзе яшчэ раз вывучана пытанне аплаты ім і цяжарным жанчынам бальнічных лістоў; Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі плануе дабівацца паэтапнага набліжэння тарыфнай стаўкі першага разраду да ўзроўню бюджэту пражытковага мінімуму для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых, якія атрымліваюць субсідыі, а работнікі іх прыроўнены па аплаце працы да бюджэтнікаў; у бліжэйшы час неабходна актывізаваць работу па захаванні і стварэнні новых прафсаюзных арганізацый, у тым ліку і ў недзяржаўным сектары эканомікі; масавая фізкультурна-аздараўленчая і спартыўная работа павінна быць накіравана на прыцягненне да здаровага ладу жыцця шляхам кааперавання намаганняў прафсаюзных арганізацый і аргструктур усіх узроўняў.
Свае думкі на пасяджэнні Савета выказалі старшыні прафкамаў КУШВП ЖКГ “Жабінкаўская ЖКГ” Э.Р.Марковіч і ДУП “Санаторый “Буг” У.Л.Буткоўскі, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Н.М.Урбан, намеснік генеральнага дырэктара ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод” у ідэалагічнай рабоце А.В.Еўтуховіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў С.В.Мартысюк.
Эльвіра Робертаўна Марковіч, напрыклад, лічыць, што сацыяльныя льготы і гарантыі, якія прапісаны ў калектыўным дагаворы, павінны распаўсюджвацца толькі на членаў прафсаюза. Яна таксама заўважыла, што ў камунальнай гаспадарцы бяспечныя ўмовы працы маюць першаснае значэнне, за імі сочаць і наймальнік, і прафсаюз, і тэхніка не падводзіць, а няшчасці адбываюцца, у якіх вінаватыя самі работнікі, якія не выконваюць патрабаванняў інструкцый у ахове працы. У жылкамунгасе вытворчы траўматызм адсутнічае, не было гібелі і цяжкіх калецтваў работнікаў на вытворчасці. За працу ў шкодных умовах тут прадугледжана даплата і дадатковыя дні да адпачынку.
Старшыня прафкама камунальнікаў Э.Марковіч, завяршаючы выступленне, сказала: “Наша прадпрыемства сёння працуе поўны тыдзень, заробак выплачваецца своечасова. Прафсаюзы могуць садзейнічаць павышэнню прадукцыйнасці працы, а таксама дапамагаць змагацца з п’янствам на рабочых месцах, дзе самым эфектыўным спосабам з’яўляецца прапаганда здаровага ладу жыцця. Дапа-магаюць быць моцным фізічна спартакіяды, турзлёты, усе-магчымыя конкурсы прафесійнага майстэрства”.
“У змесце работы раённай прафсаюзнай арганізацыі ра-ботнікаў адукацыі і навукі на першым месцы праблемы сацыяльна-прававой і прафесійнай абароны, што за-канамерна патрабуе больш актыўнай і прынцыповай пазіцыі”, — гаварыла на пасяджэнні Савета Наталля Мікалаеўна Урбан. Яна таксама заўважыла, што для актывізацыі дзейнасці пярвічных праф-саюзных арганізацый і папулярызацыі гэтага грамадскага руху быў арганізаваны і праведзены паэтапны агляд-конкурс на лепшую арганізацыю работы ў пярвічцы ўстаноў адукацыі Жабінкаўшчыны. Пераможцамі прызнаны з ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Жабінка”, якую ўзначальвае педагог І.А.Панфіла, і “Яслі-сад №3 г.Жабінка”, старшыня якой А.І.Кадлубовіч.
Завяршаючы сваё выступленне, яна падкрэсліла, што галоўным паказчыкам якаснай работы прафсаюза з’яўляецца адсутнасць рознага роду канфліктаў, неабходна працаваць так, каб не было глебы для ўзнікнення іх, а дапамагае ў гэтым цікавае жыццё кожнага калектыву ўстаноў адукацыі.
Падсумаваў вынікі гаворкі па першым пытанні намеснік старшыні Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Вячаслаў Пятровіч Салавей. Ён зазначыў, што не так і важна 100-працэнтная колькаснасць працаўнікоў у прафсаюзнай арганізацыі, прыйдуць з цягам часу ўсе, хто заўважыць перавагі і важнасць гэтай грамадскай арганізацыі. “На рахунку прафсаюза нямала добрых спраў, — сказаў ён. — Абнавіўся да 70-гадовага юбілею Перамогі Курган Славы. На Брэстчыне сябрамі абласной арганізацыі абноўлена месца расстрэлу ваеннапалонных і грамадзянскага насельніцтва па дарозе з Кобрына на Маларыту, на што патрачана 200 мільёнаў рублёў. Шыкоўна стаў выглядаць пасля рамонту Палац прафсаюзаў у горадзе над Бугам, 15 мільярдаў рублёў для гэтага выдаткавала Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі. Як бачым, укладзеныя грошы вяртаюцца мэтанакіравана і з вялікай карысцю”.
Яшчэ Вячаслаў Пятровіч гаварыў пра ўдасканаленне сацыяльнага партнёрства; экспертызу калектыўных дагавораў; сумесную работу кіраўнікоў працоўных калектываў і прафсаюзных лідараў; кантроль за своечасовай выплатай заробку; абмеркаванне на пасяджэннях савета раённага аб’яднання прафсаюзаў сацыяльных пытанняў, аховы працы і тэхнікі бяспекі…
Паводле абмеркавання першага пытання з улікам заўваг і прапаноў прынята пастанова.
На пасяджэнні Савета былі разгледжаны таксама арганізацыя работы па выкарыстанні турыстычных паслуг УП “Беларустурыст”, з якой пазнаёміла прысутных начальнік службы сэрвісу і турызму гэтага прадпрыемства А.А.Валадзько; раз-меркаванне бязвыплатнай матэрыяльнай дапамогі.
Людміла КОСЦІНА.
На здымку: пад час пасяджэння Савета Жабінкаўскага раённага аб’яднання
прафсаюзаў.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top