“Прэзідэнцкія выбары — экзамен для ўсіх органаў улады перад народам”

“Прэзідэнцкія выбары — экзамен для ўсіх органаў улады перад народам”

208563-02ПРЭЗІДЭНЦКІЯ выбары ў Беларусі неабходна падрыхтаваць і правесці адкрыта, сумленна, спакойна і строга ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам і ўзятымі на сябе міжнароднымі абавязацельствамі. Аб гэтым заявіў 23 чэрвеня кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па актуальных і ўнутрыпалітычных пытаннях.
Ён звярнуў увагу на тое, што выбарчыя кампаніі любога ўзроўню маюць вельмі важнае значэнне як форма волевыяўлення народа. «А выбары Прэзідэнта — гэта галоўная грамадска-палітычная падзея для любой краіны, тым больш для нашай, дзе паўнамоцтвы Прэзідэнта вельмі вялікія, — адзначыў беларускі лідар. — Аддаючы свой голас на карысць таго ці іншага кандыдата, грамадзяне Беларусі вызначаюць лёс дзяржавы, куды і як мы будзем рухацца далей, які шлях развіцця пры гэтым выберам».
Кіраўнік дзяржавы лічыць, што маючыя адбыцца прэзідэнцкія выбары з’яўляюцца ў пэўным сэнсе экзаменам для ўсіх органаў улады, прадэманструюць стаўленне людзей да вынікаў гэтай работы, а таксама стануць асновай стратэгіі далейшага развіцця краіны.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што галоўную ролю ў правядзенні выбарчай кампаніі ў адпаведнасці з заканадаўствам будзе адыгрываць Цэнтрвыбаркам. «Перад намі стаяць сур’ёзныя і адказныя задачы. Нам неабходна падрыхтаваць і правесці прэзідэнцкія выбары, па-першае, адкрыта, па-другое, сумленна, па-трэцяе, спакойна, і самае галоўнае — строга ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам і тымі абавязацельствамі, якія мы ўзялі перад міжнароднымі арганізацыямі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Ён падкрэсліў, што ў краіне нікому не будуць забараняць назіраць за выбарамі: «ні ўнутраным наглядальнікам, ні замежным».
«ПАЛІТЫЧНАЯ стабільнасць, мір і згода з’яўляюцца краевугольнымі элементамі паслядоўнага сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Мір, спакой і стабільнасць значна важнейшыя за любыя электаральныя кампаніі, любыя прэзідэнцкія, парламенцкія і іншыя выбары. Гэта лёс нашага народа і нашай краіны», — адзначыў Прэзідэнт.
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, асаблівая важнасць забеспячэння бяспекі абумоўлена тымі трывожнымі падзеямі, якія адбываюцца на міжнароднай арэне і непасрэдна каля межаў Беларусі. У сувязі з гэтым Прэзідэнт падкрэсліў, што кіраўнікам усіх органаў улады трэба забяспечыць зладжанае, бесперабойнае функцыянаванне дзяржаўнага апарату, строгую выканальніцкую дысцыпліну, максімальную скаардынаванасць дзеянняў вертыкалі ўлады і сілавых структур.
Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што Цэнтральная выбарчая камісія і службовыя асобы абавязаны прыняць усе меры для арганізацыі выбараў на самым высокім, дастойным узроўні, з дэталёвай прапрацоўкай усіх аспектаў, пачынаючы ад інфармавання выбаршчыкаў да стварэння аднолькавых умоў кандыдатам.
ПРЭЗІДЭНТ Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе звярнуць асаблівую ўвагу на пытанні занятасці насельніцтва, выплаты заработнай платы і стабільнасці цэн. Такую задачу ён паставіў перад чыноўнікамі.
«Мы адкрыта і сумленна сказалі: не будзем пад выбары, друкуючы грошы або беручы з золатавалютных і іншых рэзерваў, накручваць заработныя платы. Але калі не маем такой магчымасці на павышэнне зарплаты, цэны павінны быць адпаведныя. Гэта ў нашых руках», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
«Не дай бог да канца жніўня — пачатку верасня прадпрыемствы не будуць працаваць на поўную магутнасць! Вось на склад нікому не трэба! Людзі павінны мець работу. Людзі павінны быць упэўнены ў заўтрашнім дні. Гэта галоўнае для ўлады. Вырашым мы гэта, і тады праблем не будзе з выбарамі», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
ДЭПУТАТЫ Палаты прадстаўнікоў На-цыянальнага сходу 30 чэрвеня на заключным пасяджэнні сёмай сесіі парламента разгледзяць пытанне аб назначэнні даты прэзідэнцкіх выбараў. Аб гэтым ішла размова 23 чэрвеня на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі па актуальных унутрыпалітычных пытаннях.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што Цэнтральная выбарчая камісія па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў унесла прапанову аб правядзенні прэзідэнцкіх выбараў 11 кастрычніка 2015 года. «Думаю, што дэпутаты ў гэтым выпадку падтрымаюць прапанову ЦВК, і, хутчэй за ўсё, выбары адбудуцца 11 кастрычніка», — адзначыў беларускі лідар.
Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка адрэагаваў на заўвагі і крытыку з боку апанентаў улады наконт таго, што нібыта на месяц раней праводзяцца прэзідэнцкія выбары.
Два туры прэзідэнцкіх выбараў будуць каштаваць бюджэту Беларусі Br260 млрд., адзін — Br181 млрд. «Грошы будуць выдзелены ў поўным аб’ёме і поўнасцю забяспечаць у разумных рамках правядзенне ўсіх этапаў выбарчай кампаніі», — сказала Лідзія Ярмошына.
Старшыня ЦВК пракаменціравала маг-чымасць другога тура выбараў. «Мы заўсёды прагназуем яго ў бюджэце, — сказала яна. — Другі тур можна прагназаваць, калі адбылося вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты. Ён прадугледжвае наяўнасць вострай альтэрнатыўнай барацьбы моцных кандыдатур, якія процістаяць адна адной». ЦВК Беларусі 1 ліпеня зацвердзіць каляндарны план і каштарыс расходаў выбарчай кампаніі
Паводле слоў кіраўніка ЦВК, дата правядзення выбараў стане вядома 30 чэрвеня, калі яе зацвердзіць Палата прадстаўнікоў на заключным пасяджэнні сёмай сесіі. «З гэтага моманту пачнецца адлік усіх выбарчых мерапрыемстваў. Цэнтральная камісія збярэцца 1 ліпеня на пасяджэнні, зацвердзіць каляндарны план, каштарыс расходаў маючых адбыцца выбараў, а таксама асноўныя пастановы, якія будуць рэгуляваць правядзенне першых этапаў выбарчай кампаніі», — расказала яна.
Л. Ярмошына дадала, што Беларусь запросіць назіраць за выбарамі Прэзідэнта прадстаўнікоў усіх міжнародных арганізацый, перад якімі мае  адпаведныя абавязацельствы. У ліку такіх арганізацый старшыня ЦВК назвала Парламенцкую асамблею Савета Еўропы, АБСЕ, Выканкам СНД.
БелТА.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top