Супрацьстаім розным злачынствам

Супрацьстаім розным злачынствам

16big93 гады супрацоўнікі пракуратуры ўносяць важкі ўклад у забеспячэнне вяршэнства права, законнасці і правапарадку, абарону правоў і інтарэсаў грамадзян, а таксама грамадскіх і дзяржаўных. У знак прызнання дзяржаўнай значнасці дзейнасці органаў пракуратуры Прэзідэнт Беларусі ўстанавіў 26 чэрвеня іх прафесійным святам — Днём работнікаў пракуратуры.

Быць на варце закона, абараняць правы і свабоды грамадзян, супрацьстаяць розным праяўленням злачыннасці і каардынаваць дзейнасць усіх праваахоўных органаў у барацьбе з карупцыяй і правапарушэннямі. Гэта і ёсць асноўныя напрамкі нашай працы. Спыняючы парушэнні заканадаўства, падтрымліваючы дзяржаўнае абвінавачванне ў судзе, пракуроры ўмацоўваюць аўтарытэт дзяржаўных органаў, упэўненасць грамадзян у вяршэнстве справядлівасці.
Намі штогод праводзіцца вялікая работа ў каардынацыі дзейнасці ўсіх праваахоўных органаў у сферы супрацьдзеяння карупцыі. Аднак выяўляюцца, напрыклад, выпадкі выезду работнікаў прадпрыемстваў за мяжу ў рабочы час. Вінаватыя прыцягваюцца кіраўнікамі прадпрыемстваў да дысцыплінарнай і матэрыяльнай адказнасці, што заключаецца ў кампенсацыі імі ўрону, нанесенага праз незаконную выплату заробку за перыяд фактычнай адсутнасці на ёй.
Пры правядзенні праверак увагу надаём захаванню правоў грамадзян і ўстаноўленых для іх гарантый. Толькі сёлета пяць разоў правяралі выкананне Дырэктыў Прэзідэнта Беларусі №1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны” і №3 “Эканомія і беражлівасць — галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы” пад час якіх пытанні захавання заканадаўства аб ахове працы і зберажэнні ўласнасці былі ў полі нашага зроку. Паводле вынікаў іх унесена 45 актаў пракурорскага рэагавання, 27 вінаватых прыцягнуты да адказнасці (дысцыплінарнай, адміністрацыйнай). Высветлілася, што парушаюцца патрабаванні правілаў у ахове працы і тэхніцы бяспекі, пажарныя і дарожныя. Недастатковы ўзровень працоўнай і вытворчай дысцыпліны. Так, у ААТ “Ракітніца” і “Жабінкаўская сельгастэхніка”, СВК “Шпіталі” парушаліся тэрміны выплаты работнікам заробку, іншых выплат, прадугледжаных заканадаўствам.
У некаторых гаспадарках ёсць недахопы ў арганізацыі працы з дэбіторскай запазычанасцю, нясвоечасовае спагнанне якой не толькі садзейнічае ўтварэнню нядоімкі ў бюджэце і невыкананню ўмоў крэдытных дагавораў, але і стварае пагрозу своечасовасці выплаты заробку работнікам прадпрыемстваў, разлікам за энерганосьбіты, недахоп сродкаў для набыцця сыравіны.
Узмоцнены намі нагляд за захаваннем Дэкрэта Прэзідэнта краіны “Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый”. На кантролі і захаванне жыллёвага і зямельнага заканадаўстваў, законнасці пры прыцягненні грамадзян да адміністрацыйнай адказнасці. Наглядаем таксама за выкананнем заканадаўства аб барацьбе з п’янствам, якое з’яўляецца прычынай большасці злачынстваў і правапарушэнняў у раёне, сямейнага нядобрабыту і гібелі людзей. Сёлета работнікі пракуратуры прынялі ўдзел у разглядзе судом 25 крымінальных спраў і 43 грамадзянскіх, у тым ліку паводле спрэчак, звязаных з захаваннем працоўнага, жыллёвага і зямельнага заканадаўстваў. Мы яшчэ ажыццяўляем нагляд за законнасцю вынесеных прыгавораў, а таксама судовых рашэнняў у грамадзянскіх справах, выкарыстоўваючы нададзеныя нам паўнамоцтвы для ўзнаўлення парушаных правоў людзей. Пракуратурай у інтарэсах грамадзян і юрыдычных асобаў у 2015 годзе ў суд пададзена 14 іскаў. Так, летась з ёмкасці №9 склада ГЗМ ААТ “Торфабрыкетны завод “Гатча-Осаўскі”, што размешчаны ў аграгарадку Ленінскі, невядомай асобай было ўкрадзена 275 літраў дызельнага паліва, тым самым нанесены матэрыяльны ўрон прадпрыемству на 3103008 рублёў. Прычынай крадзяжу стала абыякавасць да выканання сваіх службовых абавязкаў былым вартаўніком прадпрыемства. У сувязі з гэтым у інтарэсах ААТ “Торфабрыкетны завод “Гатча-Осаўскі” прад’яўлены іск у суд Жабінкаўскага раёна на вартаўніка аб кампенсацыі матэрыяльнага ўрону. Патрабаванні пракурора судом былі задаволеныя. Урон спагнаны з вінаватай асобы ў поўным аб’ёме.
Пад пэўнай увагай пракуратуры забеспячэнне правоў непаўнагадовых, захаванне патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта “Аб дадатковых мерах дзяржаўнай падтрымкі дзяцей у няўдалых сем’ях”. Паводле вынікаў чатырох праверак унесена сем актаў пракурорскага нагляду, дзве асобы прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, тры — афіцыйна папярэджаны пракурорам раёна аб недапушчэнні паўторнага здзяйснення правапарушэнняў. Мы выявілі два выпадкі незаконнага прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці непаўнагадовых. Незаконныя пастановы паводле пратэсту пракурора адменены судом раёна.
За пяць месяцаў бягучага года ў параўнанні з такім жа перыядам мінулага ўзрасла колькасць здзейсненых злачынстваў — з 60 да 89 (на 48,3%), у сувязі з чым была праведзена каардынацыйная нарада. На ёй разгледжаны пытанні прафілактыкі злачынстваў, у першую чаргу, крадзяжоў маёмасці. Гэты від займае лідарства ў агульнай структуры злачыннасці ў раёне. Прынятыя канкрэтныя меры дазволілі не дапусціць здзяйснення забойстваў, вымагальніцтваў, махлярства, росту злачынстваў з удзелам непаўнагадовых, а таксама групавых. Зніжана колькасць наўмыснага прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, хуліганстваў.
Такім чынам, прымаемыя пракуратурай меры і ў далейшым будуць накіраваны на зніжэнне ўзроўню злачыннасці ў раёне, забеспячэнне функцыянавання сістэмы прафілактыкі права-парушэнняў, правоў і законных інтарэсаў грамадзян, на павышэнне ўзроўню і выніковасць дзейнасці па ўсіх напрамках пракурорскага нагляду.
Уладзімір КІРЫЛЮК, пракурор Жабінкаўскага раёна.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top