Запал бадзёрасці і добрага настрою

Запал бадзёрасці і добрага настрою

55
Стала добрай традыцыяй пасля з-канчэння навучальнага года і здачы выпускных экзаменаў праводзіць раённы турыстычны злёт работнікаў устаноў адукацыі Жабінкаўшчыны. Сёлетні шосты быў прымеркаваны да Года моладзі, таму адной з умоў яго правядзення былі наяўнасць і ўдзел у камандзе маладых спецыялістаў.
Больш за сто сяброў галіновага прафсаюза 13-14 чэрвеня сабраліся на беразе Мухаўца ва ўрочышчы Залуззе Жабінкаўскага раёна. Сярод іх работнікі ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Жабінка”, “Сярэдняя школа №3 г.Жабінка”, “Ленінская сярэдняя школа”, “Якаўчыцкая сярэдняя школа”, “Маціевіцкая базавая школа” і “Жабінкаўская спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат”, спецыялісты аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і зборная каманда работнікаў устаноў дадатковай і спецыяльнай адукацыі. Прыемна, што на працягу ўсіх гадоў у мерапрыемстве ўдзельнічаюць ветэраны працы з іншымі членамі сваіх сем’яў: Мікалай Пятровіч Кавальчук, які многія гады быў дырэктарам другой гарадской, і Марыя Іванаўна Грышан, былы старшыня прафкама гэтай жа школы, Святлана Міхайлаўна Кужко, якая да 2014 года ўзначальвала калектыў СШ №3 г.Жабінка, Алена Віктараўна Мелікава, бухгалтар аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.
Права ўзняць сцяг злёту было дадзена Марыі Іванаўне Грышан і маладому спецыялісту Ленінскай адзінаццацігодкі Віктару Вітальевічу Журомскаму. Затым галоўны суддзя спаборніцтваў Ніна Аляксандраўна Казей, настаўніца фізічнай культуры і здароўя, старшыня прафкама Хмелеўскай сярэдняй школы пазнаёміла ўдзельнікаў з умовамі правядзення ўсіх этапаў злёту.
Да абуладкавання бівуака ўсе падышлі адказна. Здалёк быў бачны прывал ДУА “Ленінская сярэдняя школа”, над якім развіваліся гірлянды са сцяжкоў і шароў, быў абсталяваны куток бяспекі, дзе знаходзіліся вогнетушыцель, вядро з вадою, рыдлёўка і скрынка з пяском. Каманда школы-інтэрната арганізавала ў сваім гарадку паасобны збор смецця, прымацавала мяшкі з надпісамі “Шкло”, “Пластык” і “Бытавыя адходы”.
Самым захапляльным спаборніцтвам была турысцкая сцяжынка, на якой складалі і ставілі палатку, пераносілі пацярпелага, праходзілі паласу з перашкодамі, распальвалі і тушылі вогнішча. Лепшы вынік паказалі турысты СШ №2 г.Жабінка і аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.
Кожная каманда гатавала фірменную турысцкую страву. Чароўна выглядалі сталы, сервіраваныя педагогамі Ленінскай і Маціевіцкай школ і Жабінкаўскай школы-інтэрната. Але ўсіх здзівіла страва, прыгатаваная педагогамі з СШ №3 г.Жабінка — вялікая русалка.
Высту-пленне каманд пры правядзенні конкурсаў турысцкай моды і песні паказала, што ва ўстановах адукацыі працуюць не толькі прафе-сіяналы, але і таленавітыя творчыя людзі. Было вельмі складана вызначыць лепшых, таму што адчувалася сур’ёзная шматдзённая падрыхтоўка. Асаблівыя пачуцці і захапленні выклікаў турысцкі касцюм, падрых-таваны педагогамі трэцяй гарадской школы, якія і названы пераможцамі ў гэтым конкурсе. Арыгінальнымі былі таксама касцюмы з Маціевіцкай базавай школы і аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.
Спевакі з другой гарадской, Ленінскай школ, а таксама спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната падарылі гледачам сапраўднае свята ля вогнішча. Парадаваў сваім выступленнем і малады спецыяліст, настаўнік інфарматыкі Віктар Журомскі.
На працягу злёту ўсе турысты працавалі над выпускам насценных газет, якія атрымаліся змястоўнымі, па-дызайнерску аформленымі, маляўнічымі. Суддзі аддалі перавагу газеце Якаўчыцкай школы, рэдактарам якой была малады спецыяліст, настаўніца нямецкай мовы Настасся Галавейка.
Паводле вынікаў усіх конкурсаў першае месца падзялілі дзве каманды: ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Жабінка”, капітанам якой была старшыня прафкама Таццяна Лявонцьеўна Ярмаловіч, і аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама на чале з Сяргеем Міхайлавічам Макаруком, інжынерам у ахове працы. Другое месца ў каманды з Ленінскай сярэдняй школы — капітан Ала Георгіеўна Панасюк, старшыня прафкама; трэцяе ў Жабінкаўскай спецыяльнай школы-інтэрната — капітан Алена Паўлаўна Самасюк, старшыня прафкама.
Узнагароды пераможцам — дыпломы і каштоўныя падарункі — уручылі старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Наталля Мікалаеўна Урбан і галоўны суддзя Ніна Аляксандраўна Казей.
Апушчаны сцяг, адгучаў гімн, сказаны пажаданні і добрыя словы ўдзельнікам. Усе раз’ехаліся, але павезлі з сабой станоўчыя эмоцыі, запал бадзёрасці, добрага настрою і надзею на сустрэчу з сябрамі ў наступным годзе.
Наталля МІКАЛАЙЧЫК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top