Один на всю Жабинковщину

Один на всю Жабинковщину

Пакуль адзіны на Жабінкаўшчыне
У СВК ”Маціевічы” з’явіўся навейшы самаходны буракаўборачны камбайн “ROPA EURO-Tiger”. Ён значна даўжэйшы і вышэйшы за сваіх папярэдніх замежных “братоў”.
— Гэта не камбайн, а казка, — задаволены новенькай тэхнікай механізатар СВК “Маціевічы” Алег Уладзіміравіч Партны. — У кабіне, як у самалёце — бартавы камп’ютар, на экране якога можна сачыць за ўсім працэсам, клімат-кантроль, зручнае крэсла. Увогуле камфортна, усё прадумана да дробязей. Праўда, і каштуе “немец” не танна.
— Такі камбайн пакуль адзіны ў раёне, а на Брэстчыне іх усяго тры, — не без гонару падкрэслівае галоўны аграном гаспадаркі Аляксандр Лявонцьевіч Саўчук. — На яго ўскладваем вялікія надзеі, бо ён за адзін праход робіць усе аперацыі: зразае бацвінне, выкопвае, даачышчае, і загружае буракі ў аўтамабілі. Задзейнічаць дадатковую і тэхніку і людзей няма неабходнасці. Фактычна ў нашым сельгаскааператыве ўборка салодкіх каранёў вялася ўручную і зацягвалася да маразоў, бо ад старых буракаўборачных камбайнаў было мала карысці. Цяпер, спадзяемся, з набыццём сучаснай тэхнікі гэтая праблема вырашыцца.
Праўда, праверыць на поўную моц камбайн на палетках СВК “Маціевічы” пакуль што не атрымалася; бо цукрыстасць каранёў надта нізкая — усяго 12% (пры базіснай 16%). Вырашылі капаць пазней, а пакуль дапамагаюць суседзям у СВК “Арэпічы”.
С.КІСЛАЯ.
На здымках: 24-ты сезон на КАМазе адвозіць салодкія карані П.М.Ляўчук; задаволеныя новым камбайнам механізатар А.У.Партной і галоўны інжынер А.Л.Саўчук.
Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top