Сябра для “чамучак”

Сябра для “чамучак”

IMG_3753

Якім павінен быць выхавальнік? Гэтае пытанне я адрасавала шасцігадовым гарэзам Азяцкага дзіцячага сада. Самыя смелыя Максім і Паша ў адзін голас адказалі:
— Такім жа добрым і пяшчотным, як наша Людміла Мікалаеўна!
Сапраўды, гледзячы, як Л.М.Яшчук цярпліва адказвае на шматлікія “чаму”, дапамагае малым хуценька сабрацца на прагулку, на хаду тлумачыць навошта страказе патрэбны крылы, разумееш: працаваць у дзіцячым садзіку можа чалавек, які вельмі-вельмі любіць дзяцей. А ў Людмілы Мікалаеўны любові і пяшчоты хапае на ўсіх дзяцей (родных трое і яшчэ 15 дашкольнікаў).
— За кожнага з іх хвалююся, — кажа выхавальніца. — Хочацца, каб малыя, пакуль бацькі працуюць, з карысцю бавілі час у садзіку, смачна харчаваліся, своечасова гулялі на свежым паветры і адпачывалі. За 20 гадоў працы навучылася знаходзіць “агульную мову” з любым дзіцем. А яны, “вясковыя”, вельмі шчырыя, адкрытыя, дабрадушныя.
10 нашых гадаванцаў сёлета з ранцамі і букетамі ў руках пойдуць у першы клас. Вельмі хочацца, каб ім у школе было нескладана і цікава, а таму і дзіцячы сад стараецца як найлепш падрыхтаваць дзетак да школы. Яны ўжо знаёмыя з будучай настаўніцай і з задавальненнем займаюцца на занятках па развіцці мовы і матэматыцы. Асабіста мне падабаецца праводзіць з юнымі “чамучкамі” нетрадыцыйныя ўро-кі малявання, калі выкарыстоўваюцца не толькі пэндзлікі, але і штампікі, пёркі і пальчыкі. Што можа быць лепш для выхавальніка, як радасць у дзіцячых вачанятах?
Святлана БЯЛЯК.
На здымку: Л.М.Яшчук са сваімі выхаванцамі.
Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top